Вігма
«Вігма» — беларускі музычны лэйбл, заснаваны ў 1993 годзе.
«Вігма» | |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Дэвіз | Музыка ў лепшым выглядзе |
Заснаваная | 1993 |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менскі раён |
Адрас | Калодзішчы, Пінская вул., д. 5 |
Ключавыя фігуры | Уладзімер Максімкаў, Алег Барышнеў |
Галіна | Музычная індустрыя |
Прадукцыя | CD, DVD |
Зьяўляецца найбольшым вытворцам музычных кружэлак у Беларусі. У сакавіку 2011 году прадпрыемства падпісала дамову аб вырабе і збыце музычных альбомаў, выпушчаных «Беларускай музычнай альтэрнатывай» («БМА») Віталя Супрановіча.[1][2] У выніку «Вігма» пачала шырэй выпускаць альбомы беларускамоўных выканаўцаў (Зьміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Тацьцяна Беланогая) і гуртоў: «Акутэ» (Магілёў), «Гуда», «IQ48», «Крамбамбуля», «Палац», «ПАНаНеба» (Вялейка), «Рэлікт» (Сьветлагорск), «BLAGI MAT!!!» (Магілёў), «Open Space» (Менск) ды іншых.
На 2011 год «Вігма» палову музычных альбомаў збывала на аўтазапраўках, рэшту ў гіпэрмаркетах і драбнейшых крамах.[3]
Дзейнасьць
рэдагавацьКампанія супрацоўнічае з шматлікімі вядомымі выканаўцамі й кампазытарамі Рэспублікі Беларусь: В. Раінчыкам, І. Лучанком, В. Вуячычам, Э. Ханком, У. Правалінскім, Л. Барткевічам, А. Ярмоленкам, А. Саладухам. Акрамя таго, кампанія выпускае сольныя кружэлкі вядомых сьпевакоў і сьпявачак (сярод іх Паліна Смолава, Віктар Каліна, Гюнэш Абасава ды іншыя), а таксама розныя тэматычныя складанкі папулярнай беларускай музыкі («Музыкальные новинки», «Первый интернационал» ды іншыя).[4] У 2011 годзе кампанія абвясьціла пра спыненьне выпуску музычных аўдыёкасётаў, зь якіх у свой час Vigma пачынала сваю дзейнасьць.[5]
Прызнаньне
рэдагавацьПа выніках уручэньня рэдакцыйных узнагародаў музычным парталам «Experty.by» за 2011 год лэйбл гукапісу быў прызнаны лепшым[6]. «Лэйбл-старажыл, які вельмі учэпіста раптам узяўся за беларускамоўную музыку й выдае альбомы, якія, нягледзячы ні на што, вельмі нядрэнна прадаюцца», — перадаў матывіроўку крытыкаў Аляксей Аляксандраў з «Белорусов и рынка»[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ БMA Group і кампанія Вігма будуць супрацоўнічаць (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-02-02 г. Архіўная копія ад 2020-02-02 г.
- ^ БMA Group и компания Вигма будут сотрудничать (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-02-02 г. Архіўная копія ад 2020-02-02 г.
- ^ Вольга Чайкоўская. Попыт на беларускамоўную музыку ёсьць // Зьвязда : газэта. — 6 кастрычніка 2011. — № 191 (27054). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Наталья Степуро; Алина Касель. (2016-04-04) Корреспондент «Р» попыталась выяснить, как в эпоху интернета выживает рынок дисков (рас.) Рэспубліка. Советская Белоруссия. Праверана 2020-04-16 г. Архіўная копія ад 2020-04-16 г.
- ^ Эра музыкальных аудиокассет окончательно закатилась (рас.). Marketing.by (2011-10-14). Праверана 2020-02-02 г. Архіўная копія ад 2020-02-02 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2012-03-26) «Дзімачка!» (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-14 г. Архіўная копія ад 2012-10-25 г.
- ^ Алексей Александров. (2012-03-26) Премиальная весна (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-10 г. Архіўная копія ад 2020-04-10 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (рас.)
- ВігмаГруп // Кнігі поштай, 2014 г. Праверана 21 верасьня 2015 г.
- Вігма (Vigma) // Прастора.by, 2014 г. Праверана 21 верасьня 2015 г.