Начніца Натэрэра

(Перанакіравана з «Myotis nattereri»)

Начніца Натэрэра (Myotis nattereri) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae). Раней да гэтага віду адносілі начніцу амурскую ды начніцу закаўкаскую[1].

Начніца Натэрэра
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаВечарнікавыя (Vespertilionidae)
РодНачніца (Myotis)
ВідНачніца Натэрэра
Бінамінальная намэнклятура
Myotis nattereri
(Kuhl, 1817)
Арэал
Арэал — чырвоны

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Даўжыня цела 44–51 мм, размах крылаў 24,5–28 см, вага 5–9,5 г. Верх карычнявата-шэры. Ніз ад светла-шэрага да белага. Вушы параўнальна невялікія; звычайна яны не дасягаюць 20 міліметраў.

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропе (Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Бэльгія, Босьнія і Гэрцагавіна, Баўгарыя, Вугоршчына, Вялікабрытанія, Грэцыя, Данія, Ірляндыя, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксэмбург, Нарвэгія, Нямеччына, Нідэрлянды, Паўночная Македонія, Польшча, Расія, Румынія, Сэрбія, Славакія, Швэцыя, Швэйцарыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Эстонія) і Турэччыні.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Myotis nattereri утварае радзільныя калёніі (30–80[200] асобін) ў дуплах дрэў, у прасторах пад друзлай карой і ў скрынях для кажаноў, але таксама ў шчылінах будынкаў і мастоў, і часта ў стайнях для буйной рагатай жывёлы. Ён упадае ў спячку ў падземных месцах пражываньня (пячорах, скляпах і шахтах). Сілкуецца двухкрылымі, дробнымі лускакрылымі і жукамі.

  1. ^ Млекопитающие / Науч. ред. И. Я. Павлинов. — М.: ООО «Фирама "Издательство АСТ"», 1999. — С. 205. — ISBN 5-237-03132-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць