Кадзіла сармацкае
Кадзі́ла сарма́цкае (лац. Melittis sarmatica) — рэдкая невысокая духмяная расьліна роду кадзіла сямейства ясноткавых парадку ясноткавакветных. Падвід адзінага прадстаўніка роду — кадзіла мялісалістнага.
Кадзіла сармацкае | |
Кадзіла мялісалістнае | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Ясноткавакветныя |
Сямейства | Ясноткавыя |
Падсямейства | Ясноткавыя (Lamioideae) |
Род | Кадзіла |
Від | Кадзіла мялісалістнае |
Падвід | Кадзіла сармацкае |
Бінамінальная намэнклятура | |
Melittis sarmatica (Klokov, 1957) | |
Апісаньне
рэдагавацьШматгадовая травяністая расьліна. Сьцябло прамастойнае, чатырохграннае, мяккаапушанае, вышынёй 20—80 см. Лісьце супраціўнае, з шырокай яйкападобнай, па краі гародчата-пілаватай пласьцінкай. Кветкі буйныя, дзьвюгубыя, бела-ружовыя. Расьліна вылучаецца сваім моцным мядовым пахам.
Распаўсюджаньне
рэдагавацьРасьліна сустракаецца ў Сярэдняй і Атлянтычнай Эўропе.
У Беларусі сустракаецца ў Баранавіцкім, Берасьцейскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім, Зэльвенскім, Камянецкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Маларыцкім, Мастоўскім, Пінскім, Пружанскім, Сьвіслацкім, Слонімскім, Столінскім і Янаўскім раёнах. Занесеная ў сьпіс ахоўных расьлінаў Беларусі (1964) і Чырвоную кнігу Беларусі (1981).
Іншыя назвы
рэдагавацьНародныя назвы — лясны бальзам, лясная табака, дуброўка пахкая, пчальнік.
Лацінская назва Melittis sarmatica лічыцца няслушнай, сынанімічнай[1][2]. У навуковай літаратуры ўжываецца назва Melittis melissophyllum ssp. carpatica (Klokov) P.W.Ball[3].
Выкарыстаньне
рэдагавацьТравяную масу ўжываюць пры вольнасьці страўніка, катары, скулах у роце і горле, а таксама ў якасьці мачагоннага і загойвальнага сродку. Настойка са сьвежых кветак дзейнічае асьвяжальна, падобна мяце, узбуджае пэрыстальтыку кішочніка, здымае болі ў падлыжкавай вобласьці. Гарачая гарбата з кветак ужываецца як патагонны сродак.
Настойку з травы п’юць пры язьве страўніка і дванасткі, болях у страўніку, кішочніку, захворваньнях пячонкі, сэрца, гінэкалягічных. Вонкава настойкай апрацоўваюць раны і язвы.
У культуры
рэдагавацьВерш Пімена Панчанкі «Сармацкае кадзіла».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Melittis sarmatica Klokov (анг.) The Plant List. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Праверана 11 лютага 2012 г.
- ^ Melittis sarmatica ― Synonym of Melittis melissophyllum ssp. carpatica (анг.). European Environment Agency. Праверана 11 лютага 2012 г.
- ^ Melittis melissophyllum subsp. carpatica (Klokov) P.W.Ball (анг.) The Plant List. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Праверана 11 лютага 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
- Кадзіла сармацкае // slounik.org
- Віртуальныя экскурсіі па Белавескай пушчы (рас.)