79-я асобная дэсантна-штурмавая брыгада (Украіна)

79-я асобная дэсантна-штурмавая Таўрыйская брыґада (па-ўкраінску: 79-та окрема десантно-штурмова Таврійська бригада) — злучэньне Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных сілаў Украіны. Ґрунтуецца ў м. Мікалаеў.

79-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада
79-та окрема десантно-штурмова бригада

Нашыўка 79-е брыґады
Гады існаваньня з 1979 року
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Падпарадкаваньне ЗСУ Узброеныя сілы
Тып  Дэсантныя войскі
Колькасьць брыґада
Дысьлякацыя м. Мікалаеў,
(Мікалаеўская вобласьць)
Дэвіз «У яднаньні — сіла!»
Удзел у

Міратворчыя апэрацыі: (Югаславія, Ірак, Сьера-Леонэ, Косава, Лібэрыя);
Расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну

Гісторыя

рэдагаваць

Ва УС СССР

рэдагаваць

У 1979 годзе Савецкі Саюз ствараў дэсантна-штурмавыя злучэньні й часткі, для чаго быў расфармаваны 80-ы полк, які дысьлякаваўся ў Баку (Азэрбайджан) ды 105-ая паветрана-дэсантная дывізія, якая дысьлякавалася ў м. Фэргана (Узбэкістан). На базе асобнага батальёну дэсантнага забесьпячэньня 105-е паветрана-дэсантнае дывізіі ды выведчай роты 111-га парашутна-дэсантнага полку 105 ПСД (пункт сталае дысьлякацыі м. Ош (Кыргыстан)) у Мікалаеве быў сфармаваны 40-я дэсантна-штурмавая брыґада.

40-я дэсантна-штурмавая брыґада ахоўвала паўднёвыя рубяжы СССР да 1991 року. У 1990 годзе перафармаваная ў паветрана-дэсантную брыґаду.

Ва Ўзброеных сілах Украіны

рэдагаваць

Пасьля распаду Саюзу ў 1992 годзе перададзеная пад юрысдыкцыю Ўкраіны. У 1990-х роках перафармаваная ў аэрамабільную брыґаду, на самай справе дэсантна-штурмавая брыґада, толькі з назваю на заходні манер. У 1990-х роках перафармаваная ў 79-ы асобны аэрамабільны полк. Дэсантнікі 79-га палка бралі ўдзел у шэрагу міратворчых апэрацыяў у краінах былой Югаславіі (Сэрбія, Косава, Македонія, Чарнагорыя), Сьера-Леонэ, Ірак, Лібэрыя.

Баявы досьвед міратворчых апэрацыяў дае магчымасьць разьвіваць тактыку баявых дзеяньняў у месты. 79-я брыґада ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных вучэньняў, дзе зарэкамэндавала сябе са станоўчага боку.

1 ліпеня 2007 шляхам аб’яднаньня 79 аэрамабільнага полку з 11-м палком армейскае авіяцыі была створаная экспэрымэнтальная 79-я асобная аэрамабільная брыґада.[1]

 
 
79 АДШБр

Вайна на Данбасе

рэдагаваць

Ўначы 11 ліпеня 2014 батальённа-тактычная ґрупа 24 АМБр, 72 АМБр ды 79 ААеМБр падчас вылучэньня на мяжу з Растоўскае вобласьці для ўзмацненьня знаходзілася ў гэтым раёне Паўднёвае армейскае ґрупіроўкі трапіла пад абстрэл з рэактыўнае ўстаноўкі БМ-21 «Град» тэрарыстаў ДНР каля Зялёнапольля ў 17 км на паўднёвы ўсход ад места Равянькі, Луганская вобласьць. Вядома аб 9 загінуўшых падчас нападу вайскоўцаў брыґады.

21 ліпеня валянтэр Юры Бірукоў дапамог вывесьці 75—80 цяжкапараненых жаўнераў 79-е асобнае аэрамабільнае брыґады з акружэньня тэрарыстаў у Луганскай вобласьці.[2]

23 ліпеня ў СМІ зьявілася паведамленьне, што 79 ААэМБр знаходзіцца ў раёне Дзякава.

24 ліпеня прэс-афіцэр штабу АТА Уладзіслаў Селязьнёў у этэры тэлеканалу «112 Украіна» заявіў, што сытуацыя з атачонаю й штодня абстрэльванаю 79-ю аэрамабільнаю брыґадаю УСУ цяжкая, але не крытычная.[3]

30 ліпеня пасьля ўзяцьця пад кантроль вышыні Савур-Магіла на Данешчыне сілам АТА атрымалася разблякаваць вайскоўцаў 72-е мэханізованае ды 79-е аэрамабільнае брыґадаў, якія доўгі час знаходзіліся ў атачэньні паміж расейскаю мяжою й тэрарыстамі.[4]

2 жніўня валянтэры Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Народны праект» перадалі брыґадзе электраґенэратары, прадукты ды лекі.[5]

7 жніўня 2014 року дэсантнікі аэрамабільнае брыґады вырваліся з атачэньня. Пра гэта заявіў заснавальнік фонду «Крылы Фэнікса» Юры Бірукоў[6].

У жніўні 2014 року пры 79 ААэМБр створаны 3-і добраахвотніцкі батальён «Фэнікс».

2 верасьня ґрупа валянтэраў набыла й пераабсталявала 7 аўтамабіляў для 79 ААэМБр — шэсьць пазадарожнікаў для вывазу параненых з поля бою і адзін рэанімабіль, абсталяваны ўсім неабходным. Аўтамабілі набытыя ў Эўропе за сродкі, пералічаныя грамадзянамі[7]. Збор сродкаў ды пераабсталяваньне тэхнікі працягваецца валянтэрамі з «Народнага праекту».

27 верасьня каардынатар валянтэрскага праекту «Крылы Фэнікса» Юры Бірукоў паведаміў, што да 79 ААэМБр даставілі камплект лічбавае кадаванае сувязі, агульны кошт перададзенага абсталяваньня складае 2,35 мільёна грыўняў, прыедзе майстар па далучэньні абсталяваньня[8].

10 кастрычніка Ўсеўкраінскае аб’яднаньне валянтэраў «Народны праект» перадалі 79-й брыґадзе прадукты, адзеньне, лекі ды Celox A ад «Народнага тылу».[9]

З 2016 року аэрамабільная брыґада была дапоўненая танкаваю ротаю, пасьля чаго брыґада была перафармаваная, атрымаўшы назву — асобная дэсантна-штурмавая брыґада.[10][11]

Структура

рэдагаваць
 
79-я асобная аэрамабільная брыґада ў Косаве. 2010 рок
 
79-я АДШБр. Чэрвень 2016.
  •   1 дэсантна-штурмавы батальён (БТР);
  •   2 дэсантна-штурмавы батальён (БТР);
  •   3-і дэсантна-штурмавы батальён «Фэнікс» (БТР, Д-30);
  •   рота супрацьпаветранае абароны
  • брыґадная артылерыйская ґрупа
    • самаходны артылерыйскі дывізіён (2С1 «Гвазьдзік»);
    • гаўбічны артылерыйскі дывізіён (Д-30);
    • рэактыўны артылерыйскі дывізіён (БМ-21 «Град»);
  • выведна-дэсантная рота
  • танкавая рота
  •   інжынэрна-сапёрная рота
  •   рота РХБ аховы
  • палявы вузел сувязі
  • рота матэрыяльнага забесьпячэньня
  • рота дэсантнага забесьпячэньня
  • рамонтная рота

1-я асобная дэсантна-штурмавая рота беларусаў

рэдагаваць

У чэрвені 2023 году прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі ў пытаньнях абароны Валер Сахашчык паведаміў пра стварэньне 1-й асобнай дэсантна-штурмавай роты беларусаў, якая ўваходзіць у склад 79-й дэсантна-штурмавой брыгады. Сахашчык пры гэтым сам удзельнічае ў баявых апэрацыях[12].

Камандзіры

рэдагаваць
  1. 1979—1984 падпалкоўнік Фаменка Г. Л.
  2. 1984—1987 падпалкоўнік Чарняк С. Л.
  3. 1987—1992 палкоўнік Лагінаў В. Н.
  4. 1992—1993 падпалкоўнік Атрашчэнка О. В.
  5. 1993—1996 палкоўнік Зеляняк П. А.
  6. 1996—1998 палкоўнік Куліеў Ш. М.
  7. 1998—1999 палкоўнік Бахцін А. М.
  8. 1999—2002 палкоўнік Пасюра В. Г.
  9. 2002—2005 палкоўнік Масьленьнікаў К. Є.
  10. 2005—2007 палкоўнік Харужы В. С.
  11. 2007—2011 палкоўнік Масьленьнікаў К. Є.
  12. 2011—2012 палкоўнік Клят Ю. О.
  13. 2012—2016 палкоўнік Аляксей Шандар
  14. 2016—2019 палкоўнік Валеры Курач[13][14][15]
  15. 2019 — дагэтуль палкоўнік Аляксандр Луцэнка

На люты 2018 року, па зьвестках Кнігі памяці, брыґада страціла ў баях загінулымі 61 байца.[16]

Узнагароды

рэдагаваць

20 червня 2014 року Прэзыдэнт Украіны ўручыў дэсантніку Паўлу Чорыю ордэн «За мужнасьць» III ступені за тое, што ён, зьяўляючыся параненым у баі, выратаваў чатырох таварышаў[17].

4 сьнежня 2014 року Прэзыдэнт Украіны прысвоіў званьне «Герой Украіны» з уручэньнем ордэна «Залатая Зорка» маёру Сяргею Крываносаву за выключную мужнасьць і самаахвярнасьць, выяўленыя ў ахове дзяржаўнага сувэрэнітэту й тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны (пасьмяротна)[18].

26 лютага 2015 року малодшы лейтэнант Паўло Чайка быў узнагароджаны ордэнам «За мужнасьць» I ступені, такім чынам стаў поўным кавалерам ордэна «За мужнасьць». Маёр Артур Кашапаў узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені[19].

25 красавіка 2015 року падпалкоўнік Максім Міргародскі быў узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага I ступені, такім чынам стаўшы поўным рыцарам ордэна Багдана Хмяльніцкага[20].

  1. ^ Сьогодні в Україні відзначають 15-ту річницю аеромобільних військ Сухопутних військ Збройних Сил України
  2. ^ Байцам мікалаеўскае дэсантнае брыґады удалося прарваць атачэньне тэрарыстаў ды вывезьці параненых у тыл АТА (укр.). НикВести. Праверана 21 ліпеня 2014 г.
  3. ^ Ситуация с окруженной и ежедневно обстреливаемой 79-ой аэромобильной бригадой не критическая, — Селязьнёў (рас.)
  4. ^ 72-я и 79-я бригады разблокированы, началась ротация — СНБО
  5. ^ Перадача ґенэратараў, прадуктаў ды лекаў 79 ААЭМБр
  6. ^ Десантники 79-ої бригади вирвалась з оточення після тритижневої облоги
  7. ^ Валянтэры набылі сем аўто для 79-ае брыґады(недаступная спасылка)
  8. ^ Миколаївські десантники отримали комплект обладнання для цифрового кодованого зв’язку
  9. ^ Допомога 79
  10. ^ Структура ВДВ Праверана 27 жніўня 2016 г.
  11. ^ 79 асобная дэсантна-штурмавая брыґада
  12. ^ «Сахашчык сам удзельнічае ў баявых апэрацыях». Баец з новай дэсантнай роты беларусаў расказаў, чым яны займаюцца на Данбасе
  13. ^ Командир 79-й ОДШБр Валерий Курач: Руководство николаевского морпорта нам помогало и помогает дальше  Праверана 2 студзеня 2017 г.
  14. ^ Батальйон "Фенікс" 79-ї бригади повернувся до Миколаєва без втрат  Праверана 2 студзеня 2017 г.
  15. ^ 6-я волна: как в 79-й бригаде ВДВ провожают в запас боевых побратимов. ФОТОрепортаж // 10 кастрычніка 2016 г. Праверана 2 студзеня 2017 г.
  16. ^ Втрати 79-ї десантної бригади (укр.) Праверана 18 лютага 2018 г.
  17. ^ Десантник из 79-ой николаевской аэромобильной бригады стал легендой АТО  (рас.)
  18. ^ Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 4 грудня 2014 году № 916/2014 «Про присвоєння С. Кривоносову звання Герой України»
  19. ^ Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 26 лютого 2015 году № 108/2015 «Про відзначення державними нагородами України»
  20. ^ Президент нагородив орденом Богдана Хмельницького Максима Миргородського

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць