Паўло́ Чо́ры (па-ўкраінску: Павло Володимирович Чорій) — снайпэр, старшы жаўнер 79-е асобнае дэсантна-штурмавое брыґады Ўзброеных сілаў Украіны.

Паўло Чоры
укр. Чорій Павло Володимирович
Прыналежнасьць Сьцяг Украіны Украіна
Род войскаў ЗСУ Узброеныя сілы
Званьне  Старшы жаўнер
Частка  79 АДШБр
Бітвы/войны Вайна на Данбасе
Узнагароды
Ордэн «За мужнасьць» II ступені
Ордэн «За мужнасьць» II ступені

Ордэн «За мужнасьць» III ступені
Ордэн «За мужнасьць» III ступені

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Мікалаеўскі пэдаґаґічны ўнівэрсытэт — факультэт фізычнае культуры і турызму, вырашыў служыць у арміі — 79-я аэрамабільная брыґада.

Падчас баёў быў паранены. 3 чэрвеня 2014 року на калёну ўкраінскіх вайскоўцаў — у іх ліку дэсантнікі 79-е аэрамабільнае брыґады, напалі тэрарысты. Адзін дэсантнік загінуў, 13 пацярпелі, Паўло Чоры паранены аскепкам у вока, але працягваў весьці бой — заціскаў адною рукою параненае вока, а другою страляў з снайпэрскае вінтоўкі Драгунова — колькі мог. Між тым БТР-4Е, манэўруючы, скамячыў ГАЗ-66, дзе знаходзіліся заціснутыя параненыя дэсантнікі, кабіну хоць якім момантам маглі закідаць ґранатамі. Паўло, выстраліўшы ўсе набоі, кінуўся ратаваць таварышаў, выцягнуў чатырох параненых субратаў і аказаў першую дапамогу. У шпіталі зьнепрытомнеў[1].

Празь перажываньні й стрэсы сэрца маці Вольгі Чоры не вытрымала, яна памерла.

Сабраныя калеґамі ды валянтэрамі сродкі на пратэз вока перадаў на патрэбы 79-е брыґады.

Узнагароды

рэдагаваць

За асабістую мужнасьць ды гераізм, выяўленыя ў ахове дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе падчас расейска-ўкраінскае вайны ўзнагароджаны

  • ордэнам «За мужнасьць» III ступені (20.6.2014)
  • ордэнам «За мужнасьць» II ступені (27.11.2014)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць