Ѵ
Ѵ, ѵ (і́жыца; курсіў: Ѵ ѵ) — літара стараславянскага альфабэту й старабеларускай мовы. Паходзіць ад грэцкай літары іпсылён (Υ υ). У старабеларускай мове выкарыстоўвалася для абазначэньня галоснага гуку [i] ў словах грэцкага паходжаньня (мѵро, сѵнодъ)[1].
Літара кірыліцы іжыца | |
Ѵѵ | |
◄ Ѭ Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ Ꙟ А̂ Е̂ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | архаічная кірылічная літара, альфабэтны; |
Гукі | [v] · [i] |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter izhitsa
cyrillic small letter izhitsa |
Юнікод | Ѵ: U+0474 ѵ: U+0475 |
HTML | Ѵ: Ѵ, Ѵ ѵ: ѵ, ѵ |
UTF-16 | Ѵ: 0x474 ѵ: 0x475 |
URL-код | Ѵ: %D1%B4 ѵ: %D1%B5 |
Разьвіцьцё | |
| |
Іншае | |
У сыстэме лічэньня | 400 |
Кірунак пісьма | зьлева направа |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Лічбавае значэньне
рэдагавацьУ стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ѵ мае значэньне лічбы — 400[2]. У глаголіцы мела выгляд (Ⱛ)[3]. Лічбавага значэньня ў глаголіцы ня мела.
Абхаская мова
рэдагавацьЛітара Ѵ выкарыстоўвалася ў абхаскай мове ў 37-літарным альфабэце 1862 году Петэра фон Услара й у 55-літарным альфабэце 1909 году Андрэя Чотчуа[4][5].
Алеўцкая мова
рэдагавацьГістарычна кірылічная літара іжыца таксама выкарыстоўвалася ў некаторых запазычаных словах у кірылічным варыянце алеўцкага пісьма.
Асэтынская мова
рэдагавацьАндрэас Ёхан Шёгрэн выкарыстаў Ѵ, калі ўводзіў свой альфабэт для асэтынскай мовы[6]. Калі быў уведзены лацінскі альфабэт, замест іжыцы выкарыстоўвалася літара Y, якая была заменена на Ы, калі зноў увялі кірыліцу.
Расейская мова
рэдагавацьУ расейскай мове ўжываньне іжыцы на працягу XVIII—XIX стагодзьдзяў станавілася ўсё больш рэдкім. У пачатку XX стагодзьдзя адзінымі двума словамі, якія ўсё яшчэ пішуцца зь літарай іжыца, былі мѵро ([ˈmʲirə], «міра») і сѵнодъ ([sʲɪˈnot], «сынод»).
У дакумэнтах рэформы правапісу 1917—1918 гадоў іжыца зусім не згадваецца[7][8], хаця сьцьвярджэньне, што яна была адменена ў той час разам зь дзесятковымі я, яцем і тэтай (фітай), ня толькі распаўсюджанае, але й адлюстраванае ў Вялікай савецкай энцыкляпэдыі[9]. Фактычна Ѵ выходзіла з ужытку ў грамадзянскім альфабэце паступова, пад уплывам ня толькі агульнага напрамку зьменаў у правапісе расейскай мовы, але й выцясьненьня з грамадзянскага друку словаў і тэкстаў рэлігійнай тэматыкі. У той жа час паравозы клясы Іжыца (Ѵ) выпускаліся да 1931 году й эксплюатаваліся да зьняцьця з эксплюатацыі ў 1950-х гадах.
Румынская мова
рэдагавацьТрадыцыйная артаграфія румынскай мовы ўжывала іжыцу гэтак жа, як і царкоўнаславянская, з усімі вышэйназванымі асаблівасьцямі. Гэтая пісьмовая сыстэма выкарыстоўвалася прыкладна да 1860 году ў Румыніі й да 1920 году ў царкоўных кнігах у Бэсарабіі, якая знаходзілася пад уладай Расеі[10].
Сэрбская мова
рэдагавацьТрадыцыйны правапіс сэрбскае мовы быў больш кансэрватыўным; у ім захаваліся ўсе этымалягічна матываваныя іжыцы ў словах грэцкага паходжаньня. Вук Стэфанавіч Караджыч рэфармаваў сэрбскі альфабэт у пачатку XIX стагодзьдзя й ліквідаваў літару, але стары правапіс выкарыстоўваўся ў некаторых месцах аж да 1880-х гадоў.
Царкоўнаславянская мова
рэдагавацьУ царкоўнаславянскай мове іжыца выкарыстоўваецца й цяпер. Як і грэцкі іпсылён, яна можа вымаўляцца як /i/ (як і), або як /v/ (як в). Асноўнае правіла адрозьненьня простае: іжыца з націскам і / або прыдыханьнем зьяўляецца галоснай і таму вымаўляецца /i/; іжыца без дыякрытычных знакаў — зычны й вымаўляецца /в/.
Ненаціскныя іжыцы з гучаньнем /i/ абазначаюцца спэцыяльным дыякрытычным знакам, так званай кендэмай або кендзімай (ад грэцкага слова κέντημα [ˈcendima]). Форма кендэмы над іжыцай можа быць рознай: у кнігах расейскага паходжаньня яна, як правіла, выглядае як падвойны націск, а часам і як падвойны акут. У старых сэрбскіх кнігах кендэма часьцей за ўсё выглядала як дзьве кропкі (трэма) або нават замянялася сурагатнай камбінацыяй асьпірацыі й акута. Гэтыя адрозьненьні формы (за выключэньнем спалучэньня прыдыханьне — акут) ня маюць артаграфічнага значэньня й павінны разглядацца як разнавіднасьці шрыфту, таму назва ў Юнікодзе «izhitsa with double grave» уводзіць у зман.
- Асноўны артыкул: Ѷ
Іжыца з кэндэмай (Ѷ ѷ) не зьяўляецца асобнай літарай альфабэту, але можа мець асабістае месца ў кампутарных кадоўках (напрыклад, Юнікод). Гістарычна іжыца з кэндэмай адпавядае грэцкаму іпсылёну з трэмай (Ϋ ϋ). У той час як у сучасных выданьнях старажытнагрэцкай і сучаснай грэцкай мовы трэма выкарыстоўваецца толькі для прадухіленьня дыграфа (як <ευ> [ev, ef] супраць <εϋ> [ei]), славянскае выкарыстаньне кендэмы па-ранейшаму працягваецца ў многіх сярэднявечных грэцкіх рукапісах, у якім знак «дыерэзісу» часта выкарыстоўваўся проста для абазначэньня іпсылёну або ёты як такіх, незалежна ад любых іншых галосных (напрыклад, δϊαλϋτϊκά, што не было б правільным паводле сучасных правілаў).
У школьным асяродзьдзі
рэдагавацьУ Расеі ў школьным асяродзьдзі ў XVIII стагодзьдзі зьявіўся выраз «прапісаць іжыцу», які пазначае строгае пакараньне за невыкананьне вучнем заданьня ці іншую правіннасьць[11]. Па адной з вэрсіяў, гэта зьявілася ад таго, што гэтую літару было няпроста напісаць, ды й пісалася яна рэдка, словы, у якіх яна ўжывалася, і складаныя правілы яе ўжываньня даводзілася вучыць на памяць[11]. Па іншай, іжыца сваімі напісаньнямі нагадвае пугу, таму й прапісвалася яна за парушэньне дысцыпліны[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ижица // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. — СПб: 1890—1907. Т. 86 т. (82 т. и 4 доп.). (рас.)
- ^ Old Slavonic and Church Slavonic in TeX and Unicode (анг.) (PDF; 482 кБ)
- ^ Omniglot — Glagolitic alphabet and pronunciation (анг.)
- ^ Д. И. Гулиа, К. Д. Мачавариани. Абхазская азбука (рас.). — Тифлис: 1892.
- ^ А. М. Ч̆оч̆уа, Аԥсуа Анбан. Абхазская азбука (рас.). — Тифлис: 1909.
- ^ Осетинский алфавит (рас.)
- ^ Декрет Наркомпроса РСФСР от 23. 12. 1917 года о введении нового правописания — Викитека (рас.). ru.wikisource.org. Праверана 19 чэрвеня 2024 г.
- ^ Декрет Наркомпроса РСФСР, СНК РСФСР от 10. 10. 1918 «О введении новой орфографии» — Викитека (рас.). ru.wikisource.org. Праверана 19 чэрвеня 2024 г.
- ^ Большая Советская Энциклопедия. 3-е издание. В 30 томах. Том 22. Ремень — Сафи (рас.). www.encyclopedia.ru. Праверана 19 чэрвеня 2024 г.
- ^ Ileana-Stanca Desa, Dulciu Morărescu, Ioana Patriche, Adriana Raliade, Iliana Sulică, Publicațiile periodice românești (ziare, gazete, reviste). Vol. III: Catalog alfabetic 1919–1924, pp. 235–236, 264, 368, 374, 575, 708, 1024. Bucharest: Editura Academiei, 1987
- ^ а б в Прописать ижицу (рас.). Православный журнал «Фома» (2020-10-10). Архіўная копія ад 2021-07-14 г.