Абхаская мова
Абха́ская мова (саманазва: Аҧсуа бызшәа) — мова абхазаў, распаўсюджаная ў Абхазіі і Турэччыне, таксама ў іншых краінах Блізкага Ўсходу (Ярданія, Сырыя, Ірак) і на Захадзе. Належыць да абхаска-абазінскае галіны абхаска-адыскае моўнае сям’і. Паводле перапісу насельніцтва Расеі 2002 году, у Расеі 9,447 чалавек ведалі абхаскую мову[2]. Роднаснымі зьяўляюцца абазінская, адыская (чаркеская), вымерлая убыская мова(en) мовы.
Абхаская мова Аҧсуа бызшәа | |
Ужываецца ў | Грузіі (Абхазія) |
---|---|
Рэгіён | Абхазія |
Колькасьць карыстальнікаў | 112 740[1] (1993) |
Клясыфікацыя |
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў |
Грузіі (Аўтаномная Рэспубліка Абхазія), Абхазіі (часткова прызнаная дзяржава) |
Код мовы | |
ISO 639-1 | ab |
ISO 639-2(B) | abk |
ISO 639-2(T) | abk |
Агульны лік носьбітаў — каля 112 740 (на 1993 год), зь якіх каля 101 тысячы ў Абхазіі, дзе яна зьяўляецца дзяржаўнай мовай (як у аўтаномнай Абхазіі, якая дэ-юрэ ўваходзіць у склад Грузіі, так і ў дэ-факта незалежнай дзяржаве Абхазія, якая месьціцца на тэрыторыі аўтаномнай рэспублікі). Пісьмовасьць на аснове кірылічнай графікі, гістарычна ўжываныя пісьмовасьці — лацінская й грузінская.
У БеларусіРэдагаваць
Паводле перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году ў краіне налічваецца 98 чалавек, чыя нацыянальнасьць вызначаная як абхазы, зь іх 35 чалавек указалі ў якасьці сваёй роднай мовы мову сваёй нацыянальнасьці[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Abkhaz - Ethnologue: Languages of the World. SIL International(анг.)
- ^ Всероссийская перепись населения 2002 года, 4.4 Spreading of knowledge of languages (except Russian)
- ^ Перепись населения Республики Беларусь 2009 года(рас.). Белстат (2009). Праверана 12 лістапада 2013 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вікіпэдыя мае вэрсію абхаскай мовай |
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |