Міра

асьвячоны духмяны алей для намашчэньня цела чалавека

Міра (па-царкоўнаславянску: mѵro ад стар.-грэц. μύρον «араматычны алей») — у хрысьціянстве спэцыяльна прыгатаваны й асьвячоны духмяны алей, які выкарыстоўваецца ў таінстве мірапамазаньня для намашчэньня цела чалавека.

Гісторыя рэдагаваць

Згодна з Эвангельлем ад Мацьвея, тры мудрацы з Усходу прынесьлі нованароджанаму Езусу золата, ладан (сьмірну) і міра.

У XVII — пачатку XX ст. міравареньне й асьвячэньне міра зьдзяйсьнялася ў Кіеве мітрапалітам: у Сафійскім саборы, а пазьней у Кіева-Пячэрскай лаўры.

Ужываньне рэдагаваць

У праваслаўі выкарыстоўваецца пры асьвячэньні новазбудаванай царквы, для памазваньня антымінса, прастола й сьцен, а таксама пры хрышчэньні чалавека (мірапамазаньня).

У каталіцтве й Армянскай Апостальскай Царкве выкарыстоўваецца пры пасьвячэньні сьвятароў і біскупаў ды пры асьвячэньні храмаў і альтароў. Раней яго выкарыстоўвалі для памазаньня на каралества.

У праваслаўі асьвячонае міра захоўваецца у спэцыяльным сасудзе — мірніца, якая ставіцца на прастол.

Падрыхтоўка рэдагаваць

Міра ў праваслаўнай царкве рыхтуюць з чыстага аліўкавага алею вышэйшай якасьці (з даданьнем белага вінаграднага віна) і многіх духмяных рэчываў. Іх пералік і колькасьць не былі строга ўстаноўлены, звычайна выкарыстоўваліся даступныя ў той ці іншы момант рэчывы.

У наш час у склад міра ўваходзіць каля 40 розных рэчываў. Белае вінаграднае віно неабходна пры падрыхтоўцы міра, каб алей не загаралася й не гарэла. У якасьці араматычных рэчываў звычайна выкарыстоўваюць ладан, пялёсткі руж, карані фіялкі, духмянага перцу й калгана, мушкатовы арэх, ружовае, лімоннае й гвазьдзіковае масла й інш.[1]

У каталіцкай традыцыі рэдагаваць

Хрызма (паходзіць ад лацінскага chrіsma, і ў той жа час гэта ад грэцкага khrіsma) — гэта асьвечаны алей, які выкарыстоўваецца ў Каталіцкім Касьцёле для памазаньня ілба ў такіх дзеяньнях, як сакрамэнт хросту, канфірмацыі, пасьвячэньне біскупаў і іншыя дзеяньні рэлігійнага характару.

У каталіцкай традыцыі лацінскага абраду ў склад міра ўваходзяць толькі аліўкавы алей і духмяны бальзам, якія зьмешваюцца непасрэдна перад асьвячэньнем міра.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Геннадій Нефьодов, протоієрей. Богослужіння і таїнства Православної Церкви. М., 2001 р. c. 61

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць