Трэма
Трэ́ма (ад стар.-грэц. τρῆμα — «дзірка, прабіўка»), таксама дыерэ́зіс (ад стар.-грэц. διαίρεσις — «падзел») — дыякрытычны знак у пісьменнасьці некаторых моваў, які складаецца з дзьвюх кропак, зьмешчаных гарызантальна побач, над галоснай літарай. Такі знак паведамляе, што галосную належыць вымаўляць асобна ад папярэдняй галоснай.
Трэма | |
◌̈ | |
◄ ◌̇ ◌͘ ◌̣ ◌̈ ◌̈ ◌̉ ◌̊ ◌̋ ◌̌ ► | |
Іншыя назвы | Дыерэзіс |
---|---|
Зьвесткі | |
Тып | дыякрытык; |
Назва ў Юнікодзе | combining diaeresis
|
Юнікод | U+0308 |
HTML | ̈, ̈ |
UTF-16 | 0x308 |
URL-код | %CC%88 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Напрыклад, францускае слова «naïf» вымаўляецца [наіф], а ня [нэф], як належала б, згодна з правіламі вымаўлення спалучэньня літар «ai».
Ставіцца над другім з двух галосных запар у грэцкай, грэцызьме латыні й раманскіх мовах, часам у ангельскай, паказвае на паасобнае вымаўленьне двух галосных.
Дыерэзіс часам выкарыстоўваецца ў ангельскай мове ў асабістых імёнах і прозьвішчах, напрыклад у імёнах Chloë і Zoë, і ў некаторых словах, такіх, як naïve, Boötes, і Noël[1][2][3].
Гісторыя
рэдагавацьУ грэцкай мове трэма выкарыстоўвалася ў эліністычны пэрыяд у літарах ι і υ, часьцей за ўсё ў пачатку слова, як у ϊδων, ϋιος і ϋβριν, каб аддзяліць іх ад папярэдняй галоснай. Аднак знак таксама выкарыстоўваўся, каб паказаць, што галосны ўтварае свой уласны склад (у фаналягічным перапынку), як у ηϋ і Αϊδι[4][5].
Для гэтай мэты дыярэзіс быў запазычаны ў некалькі моваў Заходняй і Паўднёвай Эўропы, сярод якіх аксытанская, каталянская, француская, нідэрляндзкая, валійская й ангельская. У якасьці далейшага пашырэньня некаторыя мовы пачалі выкарыстоўваць дыярэзіс кожны раз, калі галосную літару трэба было вымаўляць асобна. Гэта ўключала галосныя, якія інакш утваралі б дыграфы з зычнымі або проста маўчалі. Напрыклад, у артаграфіях гішпанскай, каталянскай, францускай, галісійскай і аксытанскай моваў графэмы gu і qu звычайна азначаюць адзін гук, [ɡ] або [k], перад пярэднімі галоснымі e і i (або перад амаль усімі галоснымі ў акытанскай). У некалькіх выключэньнях, калі u вымаўляецца, да яго дадаецца дыярэзіс.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ diaeresis: December 9, 1998. The Mavens’ Word of the Day. Random House. (анг.)
- ^ Umlauts in English? General Questions. Straight Dope Message Board. (анг.)
- ^ Mary Norris (2012-04-26) The Curse of the Diaeresis. The New Yorker. Архіўная копія ад 2014-03-26 г. (анг.)
- ^ Johnson, William A. Bookrolls and Scribes in Oxyrhynchus. — University of Toronto Press. — P. 343.
- ^ The Oxford Handbook of Papyrology. — . — P. 262. — ISBN 9780199843695
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- The Döts (Dave Krinsky)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |