Вялікая савецкая энцыкляпэдыя
савецкая энцыкляпэдыя
Вялікая савецкая энцыкляпэдыя (па-расейску: Больша́я сове́тская энциклопе́дия; у выходных зьвестках — Вялікая Савецкая энцыкляпэдыя; скарочана БСЭ — ВСЭ) — найбольш вядомая і поўная савецкая ўнівэрсальная энцыкляпэдыя. Выпускалася з 1926 году (першы том першага выданьня) да 1990 году (апошні штогоднік) выдавецтвам «Савецкая энцыкляпэдыя» (цяпер — выдавецтва «Вялікая Расейская энцыкляпэдыя»).
Вытрымала тры выданьні:
- Першае выданьне (1926—1947) налічвала 65 тамоў і дадатковы том «СССР» без нумару;
- Другое выданьне (1949—1958) налічвала 49 тамоў, том 50 «СССР», дадатковы том 51 і том 52 «Альфабэтны паказальнік» у двух кнігах (1960);
- Трэцяе выданьне (1969—1978) налічвала 30 тамоў (том 24 выдадзены ў двух кнігах: другая, дадатковая кніга — «СССР») і дадатковы том «Альфабэтны імянны паказальнік» без нумару (1981).