Язэп Дакіневіч

беларускі вайсковы й грамадзкі дзяяч

Язэ́п Дакіне́віч (1906, в. Галынцы — ?) — беларускі вайсковы й грамадзкі дзеяч, зарганізаваў Беларускую народную самапомач і беларускую самаахову на Слонімшчыне. Пазьней сфармаваў гэтаксама 48-ы батальён дапаможнае паліцыі.

Язэп Дакіневіч
1906 — ?
Язэп Дакіневіч у Слоніме (1943 рок)
Прыналежнасьць Сьцяг Польшчы Другая Рэч Паспалітая (да 1939)
Сьцяг Беларусі Беларуская народная самапомач (1941–?)
Сьцяг Беларусі Беларуская незалежніцкая партыя (1942–?)
Сьцяг Трэцяга райху Трэці Райх (1942–1944)
Сьцяг Беларусі Беларуская краёвая абарона (1944)
Род войскаў пяхота
дапаможная паліцыя
Гады службы Сьцяг Польшчы Другая Рэч Паспалітая(?–?)
Сьцяг Беларусі Беларускі корпус самааховы (1942–1943)
Сьцяг Трэцяга райху шуцманшафт (1943–1944)
Сьцяг Беларусі Беларуская краёвая абарона (1944)
Званьне Сьцяг Польшчы падхарунжы
Сьцяг Беларусі старшы лейтэнант
Частка Сьцяг Трэцяга райху 48-ы батальён дапаможнай паліцыі
Камандаваў Сьцяг Беларусі Слонімскі батальён беларускае самааховы
Пасада Сьцяг Беларусі загадчык харчоўні й начлежнага дому БНС (1941–?)
Сьцяг Беларусі афіцэр прапаганды (1943)
Сьцяг Беларусі акруговы начальнік БКА (1944)
Сьцяг Беларусі намесьнік БЦР у Слонімскай акрузе (1944)
Бітвы/войны Другая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Да вайны рэдагаваць

Служыў у польскай арміі, зьяўляўся афіцэрам. Дасягнуў званьня падхарунжага[1].

Падчас Другой сусьветнай вайны рэдагаваць

З 1941 року загадчык харчоўні й начлежнага дома Самапомамачы[2][3].

У 1942 годзе прымае ўдзел на ўстаноўчым зьезьдзе Беларускае незалежніцкае партыі ў Менску[4].

У 1942—1943 роках — камандовец Слонімскага батальёну беларускае самааховы.

48-ы батальён дапаможнае паліцыі рэдагаваць

У другой палове 1943 году нямецкія паліцыйныя ўлады пастанавілі зарганізаваць яшчэ тры беларускія паліцыйныя адзінкі: 48-ы батальён у Слоніме, 60-ы батальён у Баранавічах і 36-ы полк ва Ўрэччы Слуцкае акругі. Акруговы камісар Слонімскай акругі супольна зь нямецкім акруговым начальнікам паліцыі папрасілі ў жніўні 1943 году да сябе спадара Дакіневіча й слонімскага павятовага старшыню спадара Цітовіча і абвясьцілі ім, што нямецкія ўлады дазваляюць зарганізаваць беларускае войска і што ў Слоніме мае быць створаны першы батальён, камандоўцам якога будзе якраз Дакіневіч[5].

Дакіневіч прыймаў ахвотнікаў, выступаў перад імі з гарачымі прамовамі й нястомна заладжваў усе справы па арганізацыі батальёну. Празь некалькі дзён у батальён прыбыло каля 5.000 чалавек[1], у разоў пяць больш, чымся было наогул патрэбна. Немцы вельмі дзівіліся такому зьявішчу, хвалілі Дакіневіча, і пакрысе пачалі самі брацца за людзей.

Калі Дакіневіч зарганізаваў батальён, прыбыў сапраўдны камандовец батальёну маёр-немец, а зь ім разам і ўся абсада батальёну — таксама немцы. Дакіневіч застаўся пры батальёне ў ролі афіцэра прапаганды. Немцы, праўда, вельмі лічыліся з Дакіневічам, нават называлі яго камандоўам батальёну, бо ведалі, — калі сыйдзе з батальёну Дакіневіч, то й увесь батальён разьляціцца, але гэта справы не зьмяняла[1].

У кастрычніку 1943 году Францішак Кушаль прыехаў на інспэкцыю гэтага батальёну. Батальён прадстаўляўся вельмі добра, быў баёва настроены, выпадкі дэзэрцыі былі вельмі рэдкія. Адно жаданьне, якое мелі жаўнеры — гэта каб камандоўцы ў іх былі беларусы.

Неўзабаве батальён пачаў змагацца супраць партызанаў. Пад поглядам баёвым ён таксама паказаў сябе з найлепшага боку. І вось у меру таго, як батальён станавіўся штораз мацнейшым, значэньне Дакіневіча ў батальёне немцамі памяншалася. У сакавіку (зь некаторых крыніцаў у лютым) 1944 году Дакіневіч быў пакліканы на пасаду акруговага начальніка БКА. Заняты цалкам новаю працаю, ён амаль зусім адыйшоў ад батальёну.

Акруговы начальнік БКА рэдагаваць

Увосень 1943 году з прыездам тэатральнае групы Менскага Тэатру прайшлі арышты з-за даносаў тутэйшага беларускага актыву на сваю апазыцыю. Арышты не былі навінай у месьце, арыштоўваліся нягледзячы на тое, хто на каго падаваў данос, абы што-небудзь можна было выдумаць. Дзякуючы гэтым даносам, немцы арыштоўвалі беларусаў-нацыяналістаў. Збольшага да арыштаў у Слоніме спрычыніліся Дакіневіч і Данілюк, якія, нават калі нешта проста здавалася, беглі да немцаў, а тыя высылалі сваё СД і паарыштоўвалі. Таму Дакіневіч пазьней дасягнуў даверу Астроўскага й стаўся акруговым начальнікам БКА у Слонімскай акрузе[6] ў лютым 1944 году[7]. Паводле Алеся Асіповіча-Асіпчыка, Дакіневіч быў таксама прызначаны як намесьнік БЦР у Слонімскай акрузе[8], аднак, паводле кнігі «Беларусь учора і сяньня», якую напісалі тагачасьнікі, намесьнікам БЦР у Слонімскай Акрузе быў А. А. Аўдзей[6]. Праз Дакіневіча ў астрог патрапілі: Стэфа Лыскавец, Сяргей Новік-Пяюн, паэт Міско (Івэрс) і іншыя. Палова з арыштаваных была выпушчаная, а іншая выслана ў Калдычава па разглядзе ўжо Баранавіцкага СД.[8]

Пасьля вайны рэдагаваць

З 1944 року жыў на эміграцыі. Спачатку ў Баварыі меў уласную рэстарацыю, падтрымліваў сувязі зь беларусамі, дапамагаў ім, потым перасяліўся ў Аргентыну. Але існуе вэрсія, што ў другой палове 1940-х гадоў ён вярнуўся ў Польшчу да сваёй каханай дзяўчыны, зь якой пазнаёміўся ў Слоніме. Там яны сустрэліся й ажаніліся. У Польшчы Дакіневіч пражыў свае апошнія рокі пад іншым прозьвішчам, адыйшоўшы ад усіх беларускіх справаў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Кушаль Ф. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі (беларуская мова (тарашкевіца)) // Pawet.net. — 1998.
  2. ^ Барыс Данілюк Успамін пра доктара Янку Геніюша (беларуская мова (тарашкевіца)) // Беларус. — кастрычнік, 2008. — № 549. — С. 10.
  3. ^ Сяргей Ёрш Беларуская Народная Самапомач як прыклад самакіраваньня ў Беларусі ў 1941-44 гг. (беларуская мова (тарашкевіца)) // Свой Лад. — кастрычнік 2003. — № 10. — С. 11.
  4. ^ Язэп Найдзюк, Іван Касяк Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 135. — 416 с. — ISBN 5-343-01458-5
  5. ^ Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — Москва: «Вече», 2008. — С. 164. — 432 с. — (Военные тайны ХХ века). — ISBN 978-5-9533-1909-6
  6. ^ а б Язэп Найдзюк, Іван Касяк Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 142. — 416 с. — ISBN 5-343-01458-5
  7. ^ Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — Москва: «Вече», 2008. — С. 337. — 432 с. — (Военные тайны ХХ века). — ISBN 978-5-9533-1909-6
  8. ^ а б Аляксандар Асіпчык Аляксандар Асіпчык з Слонімшчыны // Arche. — 01.04.2010.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць