Шу́цманшафт (па-нямецку: Schutzmannschaft, скар. шу́ма, ням. SchuMa; ад ням. Schützen — «ахоўваць» і ням. Mannschaft — «каманда») — «ахоўныя дружыны», асаблівыя падразьдзяленьні, першапачаткова ў складзе дапаможнае паліцыі Нямецкага Райху на акупаваных тэрыторыях у рокі Другое сусьветнае вайны, карныя батальёны, якія дзейнічалі пад непасрэдным камандаваньнем немцаў і разам зь іншымі нямецкімі часткамі. Як правіла, фармаваліся з тутэйшага насельніцтва і ваеннапалонных. Пазьней на грунце асобных батальёнаў былі сфармаваныя часткі Вафэн СС.

Шуцманшафт
Schutzmannschaft
Гады існаваньня 1941—1945
Краіна Нацысцкая Нямеччына Нацысцкая Нямеччына
Уваходзіць у паліцыя парадку
Тып дапаможная паліцыя
Функцыі карныя апэрацыі й барацьба з партызанамі
Колькасьць блізу 300 000 чалавек
Дысьлякацыя Генэрал-губэрнатарства
Райхскамісарыят Остлянд
Райхскамісарыят Украіна
Райхскамісарыят Масковія
Дэвіз «Treu, Tapfer, Gehorsam» («Верны, Храбры, Паслухмяны»)
Войны Другая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна

Былі найболей шматлікія на колішніх польскіх тэрыторыях, у заходняй частцы Савецкага Саюзу і ў Балтыі.

Сябры шуцманшафту насілі нямецкую вайсковую форму, але з асаблівымі знакамі адрозьненьня ([1]), на рукаве мелі нашыўку з надпісам «Treu, Tapfer, Gehorsam» — «Верны, Храбры, Паслухмяны».

Прымяненьне

рэдагаваць

Першыя батальёны «Шума» сталі стварацца немцамі напрыканцы ліпеня 1941 году. Да канца 1942 року колькасьць «шумы» дасягнула прыкладна 300 тысячаў людзей, зарганізаваных у батальёны, а таксама якія служылі на розных асобных пасадах.

 
Супольная(недаступная спасылка) апэрацыя шуцманшафту й паліцыі бясьпекі падчас Паўстаньня ў Варшаўскім гета Здымак да рапарта Юргена Штропа, травень 1943 году. Арыгінальны нямецкі тэкст: «Ужываньне туземных жаўнераў у апэрацыі»

Шуцманшафт-дружыны прымалі ўдзел у забойстве жыдоў у хадзе «канчатковага вырашэньня жыдоўскага пытаньня», у ахове канцэнтрацыйных лягероў і лягероў сьмерці, а таксама былі чынна далучаныя ў гэтак званыя «дзеяньні па ліквідацыі бандыцкіх фармаваньняў» (антыпартызанскія дзеяньні).

Часта ў адносінах да шуцманаў выкарыстоўваўся тэрмін «туземныя жаўнеры» («аскары» па-нямецку: Askari).[1][2]

Сыстэма годнасьцяў

рэдагаваць

Адпаведнасьць сыстэмы годнасьцяў ахоўнае паліцыі й вэрмахту.[3]

Шуцманшафт Вэрмахт
Schutzmann Schütze Шараговец
Unterkorporal Gefreiter Яфрэйтар
Vizekorporal Obergefreiter
Korporal Stabsgefreiter
Vizefeldwebel Feldwebel Саржант
Kompaniefeldwebel Oberfeldwebel Старшы саржант
Zugführer Leutnant Лейтэнант
Oberzugführer Oberleutnant Старшы лейтэнант
Kompanieführer Hauptmann Капітан
Batallionsführer Major Маёр

Беларускія шуцманшафты

рэдагаваць

Сьпіс некаторых беларускіх фармаваньняў шуцманшафту:

Глядзіце таксама

рэдагаваць