Слонімскі батальён БСА

Слонімскі батальён БСА — адно з найлепшых фармаваньняў БСА, якое існавала цягам 1942—1943 гадоў.

Слонімскі батальён беларускае самааховы
Гады існаваньня 1942—1943
Краіна Трэці райх Трэці райх
Падпарадкаваньне Райхскамісарыят Остлянд
Уваходзіць у Слонімская брыгада БСА
Тып дапаможная паліцыя
Уключае ў сябе 3 роты, 1 конны эскадрон
Функцыя антыпартызанскія баі
Колькасьць каля 1000 чалавек
Дысьлякацыя Слонім
Войны Другая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна
Удзел у Бой у Гавенавічах
Вядомыя камандзіры капітан Язэп Дакіневіч

Слонімскі батальён самааховы быў падзелены на тры роты й эскадрон коньніцы (агулам каля 1000 чалавек). У кожнай роце было па 100—120 чалавек, а ў эскадроне — каля 100. Зь беларускага боку камандоўцам батальёну быў капітан Дакіневіч, але быў і нямецкі камандовец. Беларускіх афіцэраў не ставала, былі падафіцэры. Беларусы былі камандоўцамі зьвязаў, але заўсёды зь імі былі й нямецкія камандоўцы.

Эскадронам камандаваў немец лейтэнант Кройзер, а беларускага камандоўца эскадрон ня меў. Спачатку немцы камандавалі й зьвязамі, але потым зьявіліся беларускія камандоўцы.

Шлях батальёну

рэдагаваць

Цягам 5 дзён у 1942 годзе ў Слоніме былі створаныя новыя беларускія вайсковыя аддзелы зь пяхоты й коньніцы з жыхароў Слоніму й навакольных вёсак. Адразу ж зарганізаваны батальён узяўся за шыхтовую й баёвую падрыхтоўку. Хадзілі яны на заняткі ў бок Шылавічаў, у лясы. Вучылі нямецкія каманды, разварочваліся фронтам. Хоць і не стралялі, а бэльгійскія вінтоўкі мелі, але й без набояў. Нават у лес, на заняткі, бяз набояў хадзілі. У немцаў яны былі, а ў беларусаў — не. Беларусам аснаду збольшага не давалі.

У ліпені 1942 году, як адзначаецца ў артыкуле «У змаганьні з бандытамі» («Беларус на варце», №1, 1943 год), батальён сутыкнуўся 5 разоў з «бандытамі», дзе перамагаў іх ушчэнт.

Некалькі разоў у батальён прыяжджалі разам Рыгор Зыбайла й Сяргей Хмара, якія ўлетку 1942 году зарганізавалі Слонімскую брыгаду БСА насуперак нямецкім акупантам. Хутка, аднак, брыгада была расфармаваная.

У 1943 годзе беларускі батальён расфармавалі. Частка вайскоўцаў паехала ў Баранавічы, а частка засталася на месцы.

Батальён насіў літоўскую форму, як і ў польскага войска, зялёнага колеру. У беларускіх падафіцэраў і афіцэраў былі пятліцы. Былі прывезеныя кавалерыйскія боты, але іх не выдавалі. На занятках хадзілі ў ботах і абмотках. На пілёткі беларусы чаплялі Пагоню, што рабілі самі, без прымусу. Многія самаахоўцы мелі цэшку Пагоню на пілотках. Свайго сьцяга батальён ня меў.

Слонімская самаахова хвалілася ў тагачаснай беларускай калябарацыйнай прэсе, як выдатны прыклад беларускага змаганьня з бальшавікамі. З аднаго з тагачасных часопісаў:


  Вуліцамі беларускіх гарадоў маршыруюць усё новыя і новыя, усё мацнейшыя і вялікшыя збройныя аддзелы.

Праз беларускую самаахову, батальёны СС, чыгуначныя батальёны і апорныя пункты магутнее беларуская збройная сіла. Беларускі народ бярэ у собскія рукі зброю, каб самому бараніць сваю радзіму ад ворага.

Яшчэ у 1942 годзе у Слонімскай акрузе былі створаныя збройныя аддзелы Беларускае самааховы. З кажным месяцам беларускае войска Слонімшчыны расло і мацнела. У канцы мінулага году беларускі вайсковы рэфарат Слонімшчыны паклікаў на абарону бацькаўшчыны жыхарства акругі.

На працягу 5 дзён у Слоніме былі створаныя новыя беларускія вайсковыя аддзелы з пяхоты і коньніцы. Адразу-ж новаарганізаваны батальён узяўся за шыхтовую і баёвую падрыхтоўку. Побач з баёвай вучобай, з дапамогай беларускіх культурных сілаў, праводзілася і праводзіцца нацыянальнае узгадаваньне жаўнераў.

Цяпер у Слонімшчыне разгарнулася утварэньне гэтак званых абаронных вёсак, абвешчанае спадаром Генэральным Камісарам, Группэнфюрэрам СС фон Готтбэргам.

Ваякі Слонімшчыны бароняць акругу ад бандытаў. Яны змагаюцца за сьветлую прышласьць бацькаўшчыны.

 

—Н. Жур, Часопіс «Новы шлях» № 4 (40), люты 1944 году

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць