Юўсічы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Ю́ўсічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Юўсічы | |
трансьліт. Juŭsičy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Насельніцтва: | 88 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225077[1] |
СААТА: | 1240826046 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°29′34″ пн. ш. 23°34′43″ у. д. / 52.49278° пн. ш. 23.57861° у. д.Каардынаты: 52°29′34″ пн. ш. 23°34′43″ у. д. / 52.49278° пн. ш. 23.57861° у. д. |
± Юўсічы |
Месьціцца за 26 км на паўночны захад ад Камянцу, за 60 км на поўнач ад Берасьця, за 18 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-367 (Доўбізна — Падбур’е — Юўсічы).
Гісторыя
рэдагаваць- 2-я палова XIX ст.: вёска ў Вярховіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 57 двароў, 388 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасная крама і кузьня.
- 1905: 400 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 38 двары, 163 жыхары.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Бушміцкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 420 жыхароў.
- 1941—1945: цягам 2-ой сусьветнай вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 12 жыхароў вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1950: у вёсцы арганізаваны калгас «Сталінскі сьцяг».
- 1951: у складзе калгасу «Праўда».
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Каленкавіцкім сельсавеце.
23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — 300 жыхароў; 1999 год — 146 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 52 двары, 111 жыхароў; 2010 год — 88 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе ААТ «Каленкавічы».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц деревни Ювсичи (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 2 чэрвеня 2014 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 170
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 99.