Крыж і мэдаль Незалежнасьці (па-польску: Krzyż Niepodległości) — польскія дзяржаўныя вайсковыя ўзнагароды міжваеннага часу.
Крыж Незалежнасьці |
|
|
III ступені |
---|
|
Арыгінальная назва |
Krzyż Niepodległości |
---|
Краіна |
Польшча |
---|
Тып |
Ордэн |
---|
Статус |
не ўручаецца |
---|
Статыстыка |
---|
Дата заснаваньня |
29 кастрычніка 1930 |
---|
Апошняе ўзнагароджаньне |
31 сакавіка 1939 |
---|
Старэйшая ўзнагарода |
Virtuti Militari |
---|
Малодшая ўзнагарода |
Ордэн адраджэньня Польшчы |
Крыж і мэдаль Незалежнасьці былі заснаваны распараджэньнем прэзыдэнта РП 29 кастрычніка 1930 з мэтаю «адзначэньня асобаў, якія шмат зрабілі для незалежнасьці Польшчы ў пэрыяд перад Сусьветнай вайной ці пад час яе, ці пад час змаганьня ў 1918—1920, за выняткам польска-савецкай вайны 1920 на землях Польшчы». Пасьля пазьнейшых зьменаў узнагародаю маглі быць адзначаны асобы, якія вызначыліся «пад час паўстаньня за вызваленьне ў 1938 Цешынскай Сылезіі».
Удзельнікі змаганьня са зброяю ў руках за незалежнасьць Польшчы перад І Сусьветнаю вайною ці па-за шэрагамі арміі, датычна асобаў, якія гэтым змаганьнем кіравалі, маглі быць узнагароджаны Крыжам незалежнасьці зь мячамі.
Узнагарода мела тры клясы:
- Крыж Незалежнасьці зь мячамі
- Крыж Незалежнасьці
- Мэдаль Незалежнасьці