Эўропа (сэрыя марак)

Ма́ркі сэ́рыі «Эўро́па» (да 1992 року — «Эўропа — СЭПТ») — штогадовыя выпускі марак паштовымі адміністрацыямі эўрапейскіх краінаў, заснаваныя ў 1956 року. Кожная гадавая сэрыя прысьвечаная адзінай тэматыцы, зьвязанай з Эўропай: агульным караням, культуры, гісторыі і агульным мэтам эўрапейскіх дзяржаваў. Выпускі сэрыі «Эўропа» — адныя з найбольш папулярных і зьбіраных філятэлістамі марак.

Марка Фінляндыі 1965 року

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Першая беларуская паштовая марка сэрыі «Эўропа» (неафіцыйны выпуск)[1]. Марк Шагал, «Прагулка» (1993)

Першы выпуск марак «Эўропы» адбыўся 15 верасьня 1956 року. Паштовыя адміністрацыі шасьці дзяржаваў-заснавальніц Эўрапейскае супольнасьці вугалю і сталі (ЭСВГ) выдалі маркі з аднолькавымі малюнкамі: вежа, складзеная зь літараў «EUROPA», абкладзеная будаўнічымі рыштаваньнямі.

У 1959 року была створаная Эўрапейская канфэрэнцыя паштовых і тэлекамунікацыйных адміністрацыяў (CEPT), і з 1960 на марках сэрыі зьявілася абрэвіятура «CEPT». Да 1973 року выпускі ўсіх краінаў мелі адзіны дызайн (за выняткам 1957 року). Розныя краіны выпускалі маркі ўласнага дызайну з надпісам «EUROPA».

З 1974 замест адзінага дызайну была ўведзеная агульная тэматыка, на якую краіну распрацоўвалі ўласны дызайн выпускаў.

У 1970-х роках на хвалі посьпеху марак «Эўропы» да выданьняў далучыліся розныя малыя краіны ці залежныя эўрапейскія тэрыторыі (накшталт Нармандзкіх астравоў). Андора, якая не магла ўвайсьці ў PostEurop, паколькі ейная паштовая адміністрацыя належала адначасна Гішпаніі і Францыі, выдавала маркі «Эўропа» з 1966 (францускія) і 1972 (гішпанскія). Востраў Мэн і Гернсі, каронныя залежнасьці Вялікабрытаніі, выдалі ўласныя маркі ў 1976, з 1978 да іх далучылася Джэрзі. У 1980-х колькасьць краінаў-удзельніц выпускаў дасягнула 35. З 1960 уласныя выпускі рабіла Турэччына, з 1969 — Югаславія. Пасьля распаду сацыялістычнага блёку колькасьць удзельнікаў вырасла да 57 краінаў ў сярэдзіне 1990-х.

 
Малы аркуш марак Малдовы, прысьвечаны 50-роччу сэрыі «Эўропа» (2005)

У 1993 CEPT вырашыла сканцэнтравацца на тэлекамунікацыях, а выданьне марак пераняла асацыяцыя PostEurop. Лягатып CEPT быў зьменены новым — пахіленым у правы бок словам «EUROPA».

З мэтай рэклямы марак «Эўропы» ў 2002 PostEurop заснавала штогадовае галасаваньне за найлепшую марку сэрыі. З 2005 року маркі «Эўропа» сталі выдаваць неэўрапейскія дзяржавы, а ў самой Эўропе да выданьня далучыліся і не-чальцы PostEurop. Да 2006 року найлепшую марку году маглі абіраць толькі на пленарнай асамблеі «ПостЭўропы»; з 2007 галасаваньне даступнае ўсім ахвотным на ўэб-бачыне PostEurop.

У 2006 з нагоды 50-рочча запачаткаваньня сэрыі некаторыя краіны выдалі маркі, прысьвечаныя гэтай падзеі, хоць тэматыкай 2006 року была абраная «інтэграцыя ў бачаньні моладзі».

У 2011 уведзены новы лягатып марак «Эўропы» і прыз журы, які ўручаюць сем экспэртаў-філятэлістаў.

Адзіны дызайн (па 1974)

рэдагаваць
Рок Краіны Тэма
1956 Бэльгія, Заходняя Нямеччына, Італія, Люксэмбург, Нідэрлянды, Францыя Вежа з 6 літараў, якія ўтвараюць слова «Europa». Распрацаваны французам Даніелем Ганзагі.
1957 Бэльгія, Заарлянд, Заходняя Нямеччына, Італія, Люксэмбург, Нідэрлянды, Францыя, Швайцарыя Розныя дызайны на тэму «Мір і дабрабытак праз сельскую гаспадарку і прамысловасьць».
1958 Бэльгія, Заарлянд, Заходняя Нямеччына, Італія, Люксэмбург, Нідэрлянды, Турэччына, Францыя Палёт голуба над першай літарай слова «Europe». Сымбалізуе супрацоўніцтва эўрапейскіх паштовых службаў як шлях да аб’яднанай Эўропы. Распрацаваны нідэрляндцам Андрэ ван дэр Восэнам.
1959 Аўстрыя, Бэльгія, Заходняя Нямеччына, Італія, Люксэмбург, Нідэрлянды, Францыя, Швайцарыя Перакручаны ланцужок з 4 колцаў і 4 квадратаў. Распрацаваны немцам Вальтэрам Брудзі.
1960 Аўстрыя, Бэльгія, Вялікабрытанія, Гішпанія, Грэцыя, Данія, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, Турэччына, Фінляндыя, Францыя, Швайцарыя, Швэцыя Літара «O» ў слове «Europa» ў выглядзе кола рымскага паштовага дыліжансу з 19 сьпіцамі паводле колькасьці сябраў CEPT. Распрацаваны фінскім мастаком Пэнці Рахікайнэнам.
1961 Бэльгія, Вялікабрытанія, Гішпанія, Грэцыя, Заходняя Нямеччына, Ісьляндыя, Італія, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Кіпр, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Францыя, Швайцарыя Стылізаваны голуб з 19 асобных галубоў паводле колькасьці сябраў CEPT. Распрацаваны нідэрляндзкім мастаком Тэа Курпэршукам.
1962 Бэльгія, Гішпанія, Грэцыя, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Францыя, Швайцарыя Стылізаванае дрэва з 19 лістамі паводле колькасьці сябраў CEPT. Распрацаваны люксэмбуржцам Лексам Вэйерам.
1963 Бэльгія, Гішпанія, Грэцыя, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Фінляндыя, Францыя, Швайцарыя Стылізаваны крыжовы дызайн, складзены з 4 стылізаваных прастакутнікаў з упісанымі ўнутры літарамі CEPT. Распрацаваны нарвэжцам Арнэ Гольмам.
1964 Аўстрыя, Бэльгія, Гішпанія, Грэцыя, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Францыя, Швайцарыя Кветка з 22 пялёсткамі паводле колькасьці сябраў CEPT. Распрацаваны французам Жоржам Бэтэмпам.
1965 Бэльгія, Гішпанія, Грэцыя, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Фінляндыя, Францыя, Швайцарыя Тры парасткі дрэва, якія сымбалізуюць пошту, тэлеграф і тэлефон. Распрацаваны ісьляндцам Хёрдурам Карлсанам.
1966 Андора фр., Бэльгія, Гішпанія, Грэцыя, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Францыя, Швайцарыя Сымбалічны карабель, які ўвасабляе спакойнае плаваньне CEPT наперад. Распрацаваны нямецкімі братамі Ёзэфам і Грэгарам Бэндэрамі.
1967 Андора фр., Бэльгія, Гішпанія, Грэцыя, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Францыя, Швайцарыя Шасьцёрні. Адна зь іх, з упісаным тэкстам CEPT, мае 22 зубцы паводле колькасьці сябраў. Распрацаваны бэльгійцам Оскарам Банэвалем.
1968 Андора фр., Бэльгія, Гішпанія, Грэцыя, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Манака, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Францыя, Швайцарыя Ключ з упісаным у дзяржаньне словам CEPT, які дачыняе дзьверы ў адзіную Эўропу. Распрацаваны швайцарскім мастаком Гансам Шварцэнбахам.
1969 Андора фр., Аўстрыя, Бэльгія, Ватыкан, Вялікабрытанія, Гішпанія, Грэцыя, Данія, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Фінляндыя, Францыя, Швайцарыя, Швэцыя, Югаславія Устаўкі «EUROPA» & «CEPT» з 2 бакоў у выглядзе калянады. Распрацаваны італьянцамі Люіджы Гасбарам & Джорджыё Бэльлі.
1970 Андора фр., Бэльгія, Гішпанія, Грэцыя, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Манака, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Францыя, Швайцарыя, Югаславія Сонца, складзенае з 24 пераплеценых валокнаў паводле колькасьці сябраў CEPT. Распрацаваны ірляндзкім мастаком Люі Ле Брокаем.
1971 Андора фр., Бэльгія, Гішпанія, Грэцыя, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Мальта, Манака, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Фінляндыя, Францыя, Швайцарыя, Югаславія Ланцуг зь літараў «О» з упісаным у зьвёны тэкстам CEPT і перасячэньнем са словам «Europa». Распрацаваны ісьляндцам Хэльгі Хафлідасанам.
1972 Андора (фр. & гішп.), Бэльгія, Гішпанія, Грэцыя, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Мальта, Манака, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Фінляндыя, Францыя, Швайцарыя, Югаславія Канцавоснае зьзяньне з 14 зорак. Распрацаваны фінскім мастаком Паава Хуовінэнам.
1973 Андора (фр. & гішп.), Аўстрыя, Бэльгія, Гішпанія, Грэцыя, Заходняя Нямеччына, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Мальта, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, Сан Марына, Турэччына, Фінляндыя, Францыя, Швайцарыя, Югаславія Стылізаваны паштовы ражок, 3 стралы якога прадстаўляюць пошту, тэлеграф і тэлефон. Распрацаваны нарвэжцам Лейфам Фрыманам Анісдалем.

Агульная тэматыка CEPT (па 1992)

рэдагаваць
Рок Краіны Тэма
1974 23 Скульптуры
1975 24 Карціны
1976 27 Рамёствы
1977 28 Ляндшафты
1978 30 Помнікі
1979 31 Пошта і сувязь
1980 32 Знакамітыя асобы
1981 35 Фальклёр
1982 35 Гістарычныя падзеі
1983 35 Вынаходніцтвы
1984 35 Агульны дызайн. 25-я гадавіна CEPT
1985 35 Эўрапейскі рок музыкі
1986 35 Ахова прыроды
1987 35 Сучасная архітэктура
1988 35 Перавозкі і сувязь
1989 35 Дзіцячыя гульні
1990 37 Паштовыя аддзяленьні
1991 41 Эўрапейская касманаўтыка
1992 42 Адкрыцьцё Амэрыкі

Агульная тэматыка PostEurop

рэдагаваць
Рок Краіны Тэма
1993 46 Сучаснае мастацтва
1994 49 Вялікія адкрыцьці
1995 49 Мір і свабода
1996 52 Знакамітыя жанчыны
1997 54 Казкі і легенды
1998 57 Фэсты і нацыянальныя сьвяты
1999 57 Запаведнікі і паркі
2000 56 Агульны дызайн. Вежа з шасьці зорак
2001 57 Вада — прыродны скарб
2002 58 Цырк
2003 58 Плякатнае мастацтва
2004 59 Сьвяты
2005 59 Гастраномія
2006 Інтэграцыя вачыма моладзі
2007 100-рочча скаўцкага руху
2008 Напісаньне лістоў
2009 Астраномія
2010 Дзяцячыя кнігі
2011 Міжнародны год лясоў
2012 Наведайце… (краіну, напрыклад, «Наведайце Беларусь»)
2013 Паштовы транспарт (20-рочча PostEurop)
2014 Народныя музычныя інструмэнты
2015 Старыя цацкі
2016 Агульны дызайн — «Зялёная Эўропа» (60-рочча марак «Эўропа»)
2017 Замкі
2018 Масты
  1. ^ euroswiss. (6 жніўня 2010) Europa stamps: 1993 (анг.) europa, cept, norden & sepac stamps information blog Праверана 3 верасьня 2018 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Europa CEPT, PostEurop 2005: Thematic Stamps Catalogue; specialized. Sabadell, Barcelona, Spain: Domfil, 2004 ISBN 8495615231, 392p.
  • Schneider, Andreas. Europa-Thematik Spezialkatalog. Essen: A. Schneider, 1982, 267p.
  • Staedal, Paul. Europe-Philatelie III: Spezial Katalog der Europaischen Briefmarken und Sonderstempel. Strasbourg: Europa F. D. C. Service, 1976–77
  • Stuart Rossiter & John Flower: The Stamp Atlas

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць