Эрзянь Мастор (газэта)
«Эрзянь Мастор» (па-беларуску: «Краіна Эрзян») — незалежная грамадзка-палітычная эрзянская газэта, якая выдаецца ў Саранску. Публікацыі газэты выходзяць на эрзянскай і расейскай мовах.
Эрзянь Мастор | |
Тып | 2 разы ў месяц |
---|---|
Фармат | 1 друкаваны ліст |
Выдавец | Мардоўскі рэспубліканскі грамадзкі Фонд выратаваньня эрзянскай мовы |
Галоўны рэдактар | Яўген Чацьвяргоў |
Рэдактар | Аляксандр Шаронаў[d], Марызь Кэмаль, Yevgeny Chetvergov[d] і Larina I. Tatyana[d] |
Заснаваная | 1994 |
Мова | эрзянская і расейская мова |
Штаб-кватэра | 430000 Саранск, вул. Камуністычная, д. 33, кор. 3, кім. 113 |
Наклад | 2000 |
Афіцыйны сайт | «Эрзянь Мастор» |
Эрзянь Мастор у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваная ў верасьні 1994 году Мардоўскім рэспубліканскім грамадзкім Фондам выратаваньня эрзянскай мовы імя Анатоля Рабава (першапачатковая назва фонду). Галоўны рэдактар газэты «Эрзянь Мастор» Яўген Чацьвяргоў. За 14 гадоў выхаду газэты ў сьвет «Эрзянь Мастор» палюбілі за шчырасьць і аб'ектыўнасьць у асьвятленьні нацыянальных пытаньняў, а таксама за адданасьць сваім традыцыям.
30 чэрвеня 2009 году Вярхоўны суд Рэспублікі Мардовіі вырашыў: заява пракурора РМ аб спыненьні дзейнасьці незалежнай грамадзка-палітычнай газэты «Эрзянь Мастор» пакінуць без задавальненьня. Судовы працэс па зачыненьні газэты «Эрзянь Мастор» доўжыўся амаль 2 гады, з 23 ліпеня 2007 году.[1] Аднак пракурор падаў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд Расейскай Фэдэрацыі ў г. Маскве. 25 жніўня Вярхоўны суд адмовіў мардоўскім уладам у іх пазове па зачыненьні эрзянскай незалежнай газэты.[2]
Тэматыка публікацыяў
рэдагавацьАсноўная тэматыка публікацыяў газэты: праблемы захаваньня эрзянскай мовы і літаратуры, прапаганда культуры фіна-вугорскіх народаў, нацыянальная палітыка, гісторыя і рэлігія. Шматлікія чытачы газэты жывуць далёка ў дыяспарах, тым самым адарваныя ад гістарычнай Радзімы, і менавіта «Эрзянь Мастор» дзеліцца сьвежай інфармацыяй аб падзеі, якія адбываюцца ў Мардовіі і месцах кампактнага пражываньня эрзян.
Акрамя гэтага, у матэрыялах газэты адлюстроўваюцца аналітычныя матэрыялы па стане эрзянскай і макшанскай моваў, і мэтадаў захаваньня і нацыянальнай ідэнтыфікацыі дадзеных народаў.
Карэспандэнты і супрацоўніцтва
рэдагавацьРэдакцыя газэты складаецца з уласных карэспандэнтаў з розных куткоў краіны: як глухіх і далёкіх, так і буйных гарадоў, такіх як Масква і Санкт-Пецярбург. «Эрзянь Мастор» актыўна супрацоўнічае з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў фіна-вугорскага сьвету (Марый Эл, Комі, Удмуртыі, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі і шматлікіх іншых гістарычных фіна-вугорскіх рэгіёнаў Расеі, а таксама Эстоніі, Фінляндыі і Вугоршчыны).
Рэгіёны распаўсюджваньня
рэдагавацьГазэта распаўсюджваецца мэтадам «сеткавай падпіскі» на тэрыторыі Расеі, у месцах кампактнага пражываньня эрзянскага насельніцтва:
Фінансаваньне газэты
рэдагавацьГазэта «Эрзянь Мастор» выдаецца на грамадзкіх пачатках, таму патрабуецца ў матэрыяльнай дапамозе. Выданьне не фінансуецца органамі ўлады Мардовіі з-за апазыцыйнай крытыкі ў рашэньні нацыянальных пытаньняў у рэспубліцы.