Марызь Кэмаль
Марызь Кэмаль (па-расейску: Раиса Степановна Кемайкина 13 жніўня 1950) — эрзянская паэтэса, сябра Саюзу пісьменьнікаў Расеі (з 1996 году).
Марызь Кэмаль | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 13 жніўня 1950 (74 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналістка, паэтка, пісьменьніца |
Мова | эрзянская і расейская мова |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў сяле Малае Марэсава Чамзінскага раёну Мардовіі ў сялянскай сям’і. Скончыла філялягічны факультэт Мардоўскага дзяржунівэрсытэту. З 1972 па 1975 год працавала настаўніцай у школе роднага сяла. Потым пераехала ў Саранск і на працягу двух гадоў была карэспандэнтам газэты «Эрзянь праўда». Затым працавала ў Мардоўскай рэспубліканскай бібліятэцы ім. А.С. Пушкіна.
З 1985 па 1988 год — загадчык аддзелу паэзіі ў часопісе «Сятко», з 1989 году — адказны сакратар эрзянскага дзіцяча-юнацкага часопісу «Чилисема».
Першая публікацыя вершаў адбылася ў 1980 годзе — у часопісе «Сятко» надрукавана верш «Эйкакшчинь лавсь» («Зыбкае дзяцінства»). Тады ж стала ўдзельнічаць у штогадовых сэмінарах маладых літаратараў. Часопіс «Сятко» працягнуў публікацыю яе вершаў. У 1987 годзе выйшла агульны зборнік чатырох аўтараў «Маней васолкст», куды ўвайшла вялікая падборка яе вершаў. У 1988 годзе Мардоўскае кніжнае выдавецтва выдала першы яе зборнік «Лавсь» («Зыбка»), які зьявіўся вынікам уражаньняў, атрыманых зь дзяцінства і юнацтва.
У іншым зборніку «Штатол» («Сьвечка, 1994), сабраны філязофскія роздумы паэтэсы пра жыцьцё, каханьне, пра лёс старажытнага эрзянскага народу і датычнасьці да яе лёсу аўтара як частцы гэтага народу. Сюды ўвайшлі вершы лірычнага і публіцыстычнага характару, а таксама паэма «Мон – эрзян!» («Я – эрзянка!»), у якой яна паўстае як асоба з нацыянальным сьветаадчуваньнем.
Вынікам шматгадовага вывучэньня фальклёру, гісторыі і культуры эрзян зьявіліся кніга казак «Евксонь кужо» («Казачная паляна») і зборнік нарысаў «Сынь ульнесть эрзят» («Яны былі эрзянамі») пра вядомых, выбітных людзей, выхадцах з эрзянскага народу, складальнікам якіх яна зьяўляецца.
У 1989 году была адным з ініцыятараў стварэньня культурна-асьветніцкага таварыства «Масторава» і першым яго сакратаром, са сьнежня 1993 па 1997 год — арганізатарам жаночага руху «Эрзява», стваральнікам і кіраўніком самадзейнага фальклёрна-этнаграфічнага ансамблю «Ламзурь».
Вялікая ўвага надавала публіцыстыцы, пісала праблемныя артыкулы пра культуру, рэлігіі, традыцыях народа, друкавалася ў часопісах «Сятко», «Чилисема», газэце «Эрзянь Мастор».