Радзіма
месца, зь якім чалавека або народ зьвязваюць культурныя, нацыянальныя і расавыя повязі
Радзі́ма — месца, дзе сфармавалася нацыянальная ці этнічная тоеснасьць. Паводле іншага азначэньня — краіна нараджэньня чалавека. Як імя ўласнае Радзіма часта мае этнічна-нацыянальныя канатацыі. У розных культурах альбо мовах радзіму могуць называць таксама бацькаўшчынай, айчынай ці родным краем.

Малая радзіма — гістарычна невялікі абшар паходжаньня этнасу альбо месца нараджэньня асобы, якая зь цягам часу зьмяніла месца жыхарства. Калі гэта іншая краіна, то з часам яна можа стаць для чалавека новай радзімай у выпадку, калі ён успрыме новую культуру і здабудзе прывязанасьць.
Літаратура
рэдагаваць- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |