Эймант
Эймант (Эймунд, Эймунт, Эмант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Імя Эймант (Эймонт) зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Монтаўт зьвязвае Эймонта зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2], а празь імя Скаламонт — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[3]. Тым часам фарманты -эй- і -монт- празь імёны Эйгерд, Монтгерд і Гердзімонт зьвязваюць Эймонта зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[4]).
Эймунт (Eimunt, Eymunt) — імя германскага паходжаньня[5]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -эй (германскія імёны Egind, Eumund, Einard) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч', а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Эймонт азначае «гарлівае лязо» і адпавядае германскаму імю Eemund (Eicmund[7], Eumund)[8]. Дасьледнік зьвяртае ўвагу на тое, што імя Эймант мае дыфтонг -эй-, які ёсьць уласьцівым для германскіх моваў і неўласьцівым для ўсходнебалтыйскіх[9].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Аймант адпавядае германскаму імю Agimund (Ekkimunt)[10]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].
У Прусіі бытавала імя Эймант: Eymant (1392, 1399 і 1409 гады)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Eymunten dorfe (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[13]; Eymund (26 траўня 1390 году)[14]; людеи наших чотыри службы у Жижморском повете на имя Наруша Еимонтовича (8 верасьня 1511 году)[15]; Воитешко Еимонтович (1536—1537 гады)[16]; земяном повету ковенского… з роду Емонтовичов от Каплицы Андрею Матеевичу, Лукашу Амброжевичу, Петру Мицковичу, Миколаю а Лукашу Балтромеевичомъ (15 верасьня 1568 году)[17]; Янушко, Петръ а Воитех Еимонътовичы (10 чэрвеня 1594 году)[18]; Stanisław Ejmontowicz (1621 год)[19]; Jozeph Eymont[20], Jozefch [s] Eymont[21] (20 кастрычніка 1655 году); Mikołaj Ejmont[22], Bartłomiej Ejmont[23], Ród Eymuntów… Jan i Stanisław Eymontowie[24], Kazimierz Eymont[25], Jan Eymunt[26], Krzystof Eymont[27], Mateusz Eymont[28] (1690 год); Casimirus Eymąt (1702 год)[29]; Tomasz Ejmunt… Piotr Ejmunt… Jerzy Ejmunt… Józef Ejmunt (1784 год)[30]; Adamo Eysmunt (12 студзеня 1790 году)[31]; pater Aegidius Eymontt (27 красавіка 1809 году)[32].
Носьбіты рэдагаваць
- Эймунд — легендарны водца вікінгаў
- Эймунд Хрынгсан († да 1028) — нарвэскі конунг, які быў на службе ў князя Яраслава Мудрага ў час яго змаганьня за кіеўскі сталец; галоўны герой сагі «Пасма пра Эймунда»
- Эймант — літоўскі баярын з Калтынянаў, які ў 1390 годзе засьведчыў умову з Тэўтонскім ордэнам (відаць, таго ж году прывесіў пячаць з рускім надпісам «ПЕЧАТЬ ЕИМОНТОВА» да дакумэнту Вітаўта[33])
- Марцін, Петрык і Якуб Аймонтавічы — жыхары Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[34]
Эйманты (Ejmont) гербу Ястрабец, Эймунтовічы (Ejmuntowicz) і Эймантовічы (Ejmontowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага[35] і Троцкага паветаў[36].
Эйманты — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[37].
Глядзіце таксама рэдагаваць
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 54.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18—19.
- ^ Forssner T. Continental-Germanic Personal Names in England in Old and Middle English Times. — Uppsala, 1916. P. 66.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 27.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 701.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 23.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 163.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 74.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 415.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 361.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 61.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303—304.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 325.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 247.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 257.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 144.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 148.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 154.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 156.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 159.
- ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Ukmergės dekanato vizitacija 1784 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Wol. VIII, 2009. P. 133—134.
- ^ Sẽnosios Pasvalio bažnyčios knygos. X. 1776—1793 metų jungtuvių metrikų knyga. — Savilaida, 2016. P. 54.
- ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 257.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 21.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 375.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 478—479.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 265.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 76.
Літаратура рэдагаваць
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)