Эйсманты (вёска)

вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Э́йсманты[1]вёска ў Беларусі, у міжрэччы Нёману і Пыранкі. Уваходзяць у склад Верцялішкаўскага сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Эйсманты
лац. Ejsmanty
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Верцялішкаўскі
Насельніцтва: 51 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
СААТА: 4220813161
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°40′6″ пн. ш. 24°4′45″ у. д. / 53.66833° пн. ш. 24.07917° у. д. / 53.66833; 24.07917Каардынаты: 53°40′6″ пн. ш. 24°4′45″ у. д. / 53.66833° пн. ш. 24.07917° у. д. / 53.66833; 24.07917
Эйсманты на мапе Беларусі ±
Эйсманты
Эйсманты
Эйсманты
Эйсманты
Эйсманты
Эйсманты

Эйсэнмунд або Эйсмунд (Eisenmund, Eismund[2]) — імя германскага паходжаньня[3][2]. Іменная аснова ісан- (эйс-, іс-) (імёны ліцьвінаў Ізбут, Ісавін, Ізмунт; германскія імёны Isbodus, Isovin, Ismund) паходзіць ад гоцкага eisarn, германскага *isarna-, стараверхненямецкага îsarn, îsan 'жалеза'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].

Адпаведнасьць імя Эйсмант германскаму імю Eismund сьцьвердзіў польскі спэцыяліст у галіне анамастыкі Казімер Рымут[2]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Эйсмант (Ejsmont) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[7].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 65 чалавек
  • 2010 год — 51 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 170
  2. ^ а б в Rymut K. Nazwiska Polaków: słownik historyczno-etymologiczny. T. 1. — Kraków, 1999. S. 178(недаступная спасылка).
  3. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 170.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 161.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Encyklopedyja powszechna. T. 28. — Warszawa, 1868. S. 975.