Шчадрын

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Шчадры́н[1] — вёска ў Беларусі, цэнтар Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 620 чал. (2010). Знаходзіцца за 38 км на захад ад места Жлобін, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 131 км ад Гомелю.

Шчадрын
трансьліт. Ščadryn
Першыя згадкі: XVIII ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 620 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
СААТА: 3218876101
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′21″ пн. ш. 29°33′18″ у. д. / 52.88917° пн. ш. 29.555° у. д. / 52.88917; 29.555Каардынаты: 52°53′21″ пн. ш. 29°33′18″ у. д. / 52.88917° пн. ш. 29.555° у. д. / 52.88917; 29.555
Шчадрын на мапе Беларусі ±
Шчадрын
Шчадрын
Шчадрын
Шчадрын
Шчадрын
Шчадрын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На поўначы і ўсходзе цячэ Шчадрынскі канал.

Гісторыя

рэдагаваць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Бабруйскім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1885 дзейнічалі 3 малітоўныя хаты, школа, 3 крамы. У выніку пажару 17 ліпеня 1896 згарэла 129 двароў, а 17 жніўня 1909 — 37 двароў. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы знаходзіліся 8 габрэйскіх малітоўных хат, 50 крам, аптэка, цагельня, заезны двор. Побач знаходзілася аднайменная сядзіба, у ёй функцыянавалі крама, габрэйская малітоўная хата, паштова-тэлеграфнае аддзяленьне, у Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету. Дзейнічала школа.

З 20 жніўня 1924 — цэнтар Шчадрынскага сельсавету Парыцкага раёну Бабруйскага (да 26 ліпеня 1930) акругі, з 20 лютага 1938 Палескай, з 8 студзеня 1954 Гомельскай вобласьці. Вялікую частку жыхароў складала габрэйскае насельніцтва (У 1926 годзе 91,1%). У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавалі кузьня, шавецкая, кравецкая майстэрні, валюшня, паравы млын, ваўначасальня, пільня, конная крупадрабілка, 4 вятракі. У 1929 арганізаваны калгас «Сацыялістычны шлях». У 1933 створаная МТС (у 1941 годзе 44 трактары). З 15 ліпеня 1935 — пасёлак, з 27 верасьня 1938 аднесена да вясковых селішчаў.

У часе Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная патрыятычная група (кіраўнік Л. М. Жураўлёва). Нямецкія войскі спалілі 100 двароў, а 8 сакавіка 1942 забілі 1200 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму, за 400 м на паўднёвы ўсход ад вёскі). Вызваленая 27 чэрвеня 1944. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 загінулі 40 савецкіх салдатаў і партызан (пахаваныя ў брацкай магіле каля будынка выканкама сельсавету). 98 жыхароў загінулі на фронце. У чэрвені 1944 у вёсцы разьмяшчаўся шпіталь савецкіх войскаў.

У часы акупацыі працавала каталіцкая капліца, але пасьля вайны яе закрылі савецкія ўлады[2]. Рэшткі алтара капліцы былі перададзены касьцёлу ў 1991 годзе.

Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу імя К. Я. Варашылава. Працуюць малочны і цагельныя заводы, камбінат бытавога абслугоўваньня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, лякарня, аптэка, аддзяленьне сувязі, вэтэрынарны ўчастак, сталовая, 5 крам.

У склад Шчадрынскага сельсавету да 1966 году ўваходзіла няісная цяпер вёска Печкі.

Насельніцтва

рэдагаваць

Ураджэнцы

рэдагаваць
  • Леанід Шаршнёў (1938—2014) — савецкі генэрал і суаўтар расейскай канцэпцыі гібрыднай вайны.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 171
  2. ^ Васькоў, Уладзімір. «Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны». Гісторыя Гомельскага дэканата. Мінск (2011).
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць