Марксізм-ленінізм
палітычная ідэалёгія
Ідэалёгіі
Інтэрнацыяналы
Іншае
|
Марксі́зм-леніні́зм — савецкая разнавіднасьць марксізма, створаная У. І. Леніным.
Адметныя рысы
рэдагаваць- Вучэньне аб вырашальнай ролі рэвалюцыйнай партыі («сьвядомай меншасьці») у сацыяльных пераўтварэньнях. Акцэнт на вырашальным значэньні суб'ектыўнага фактару ў рэвалюцыі. Крытыка «стыхійнасьці» і «самацёку», а таксама тэорыя зваротнага ўплыву «надбудовы» на «базіс»
- Ёсіф Сталін. Справаздачны даклад XVII зьезду партыі, 1934:
Перамога рэвалюцыі ніколі не прыходзіць сама. Яе трэба падрыхтаваць і заваяваць. А падрыхтаваць і заваяваць яе можа толькі моцная пралетарская рэвалюцыйная партыя.
- Ёсіф Сталін. Аб дыялектычным і гістарычным матэрыялізме, 1938
Стыхійны працэс разьвіцьця саступае месца сьвядомай дзейнасьці людзей
- Вучэньне аб магчымасьці пралетарскай рэвалюцыі і пабудове сацыялізма ў асобна ўзятай краіне з неразвітымі капіталістычнымі адносінамі.
- Ёсіф Сталін. Аб асновах ленінізму, 1924
Фронт капітала прадзярэцца тамака, дзе ланцуг імпэрыялізма слабей, бо пралетарская рэвалюцыя ёсьць вынік парыву ланцуга сусьветнага імпэрыялістычнага фронту ў найболей слабым яе месцы, прычым можа апынуцца, што краіна, распачалая рэвалюцыю, краіна, якая прарвала фронт капіталу, зьяўляецца меней развіты ў капіталістычным стаўленьні
- Вучэньне аб рэвалюцыйнай ролі сялянства (у гэтым моманце марксізм-ленінізм расходзіцца з трацкізмам) і нацыянальна-вызваленчага руху. Гэтая тэза знайшла свой выраз у знаку сэрп і молат
- Трактоўка сучаснага разьвіцьця капіталізма як імпэрыялізма.