Сью́зан Зо́нтаг (па-ангельску: Susan Sontag; 16 студзеня 1933 — 28 сьнежня 2004) — амэрыканская пісьменьніца, літаратурны, мастацкі, тэатральны й кінакрытык, філёзаф, сцэнарыстка ляўрэат нацыянальных і міжнародных прэміяў.

Сьюзан Зонтаг
Susan Sontag
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сьюзан Разэнблат
Нарадзілася 16 студзеня 1933(1933-01-16)[1][2][3][…]
Памерла 28 сьнежня 2004(2004-12-28)[5][1][2][…] (71 год)
Пахаваная
Сужэнец Філіп Рыф[d][6]
Дзеці David Rieff[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, кінарэжысэрка, сцэнарыстка, прафэсарка, эсэістка, навэлістка, філёзаф, літаратурны крытык, журналістка, актывіст за права жанчын, кінакрытык, тэатральны рэжысэр, праваабаронка, гісторык, публіцыстка
Гады творчасьці 19592004
Кірунак авангард
Жанр эсэ
Мова ангельская мова[7]
Дэбют «Дабрадзей»
Узнагароды
http://www.susansontag.com

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася 16 студзеня 1933 году ў Нью-Ёрку. Вучылася літаратуры й філязофіі ў Бэрклі й Чыкага, Гарвардзкім ўнівэрсытэце, Оксфардзе й Парыжы. Дэбютавала ў 1963 годзе раманам «Дабрадзей», за якім у 1966 годзе быў выдадзены нашумелы том эсэістыкі «Супраць інтэрпрэтацыі» (Against interpretation).

Сьюзан Зонтаг займалася крытыкай авангарднай культуры 1960—70-х. Яе героямі быў Тэнэсі Ўільямз і Джэймз Болдуін, Артур Мілер і Лярой Джонс, сцэнічныя экспэрымэнты Ежы Гратоўскага й Пітэра Брука, «новы раман» і «тэатар абсурду», кэмп, хепенінгі, поп-арт і яго эмблема — Эндзі Ўорхал, пэўная музыка Джона Кэйджа, цыкляпічныя «пакаваньні» Хрысто й мініятурныя куфэркі Джозафа Корнэла.

Яна, па хвосткіх загалоўках францускіх газэт сярэдзіны 1960-х, «апостал авангарда», а па самаадчуваньні — «пасрэдніца паміж Эўропай і Злучанымі Штатамі» (яе цікавілі у першую чаргу постаці францускай і нямецкай культуры) адкрывала для чытачоў «Нью-Ёркера» й «Партызан рэвю» эсэістыку Вальтару Бэньяміна й Эміля Чорана, драмы Ёнэско й Жонцы, прозу Эліяса Канэцьці й мэмуары Чэзарэ Павэзэ, кіно Інгмара Бэргмана й Брэсона, Гадара й Рэнэ, Лені Рыфэншталь і Ханса Юргена Зыберберга, уводзіла ў амэрыканскі культурны ўжытак такія постаці, як Георг Лукач і Клёд Леві-Строс, Жорж Батай і яго калега, пісьменьнік-сюррэаліст, адмысловец па афрыканскіх мітах Мішэль Лейрыс, рэфарматар тэатра Антанэн Арто й хрысьціянская сацыялістка, вечная ерэтычка Сымона Вайль.

Творчасьць

рэдагаваць

Зонтаг атрымала вядомасьць пасьля публікацыі ў часопісе «Партызан рэвю» артыкула «Нататкі пра Кэмпэ» (1964). Да таго моманту яна ўжо зьяўлялася аўтарам невялікага па аб’ёме й вытанчанаму па стылі рамана «Дабрадзей» (1963), а таксама шматлікіх артыкулаў, якія друкаваліся ў самых прэстыжных амэрыканскіх часопісах і мелі чытацкі рэзананс. Ад артыкулаў, прысьвечаных так званым адхіленым мастакам, Зонтаг перайшла да тэарэтычных прац пра прызначэньне сучаснага мастацтва й пра сувязі мастацтва й крытыкі.

Два зборнікі эсэ «Супраць інтэрпрэтацыі й іншыя эсэ» (1966) і «Ўзоры безагляднай волі» (1969) умацавалі рэпутацыю Зонтаг. Напачатку 1970-х гадоў цяжкае захворваньне, якое ледзь не прывяло да сьмяротнага зыходу, надоўга перапыніла яе пісьменьніцкую кар’еру. Паправіўшыся, Зонтаг напісала дзьве свае найболей вядомыя кнігі — «Пра фатаграфію» (1977) і «Хвароба як мэтафара» (1978). За першую кнігу Зонтаг была прысуджана Нацыянальная прэмія кружка літаратурных крытыкаў у вобласьці крытыкі за 1978. У тым жа 1978 Зонтаг выпусьціла складанку аповедаў «Я і гэтак далей». У 1980 — яшчэ адзін, «Пад знакам Сатурна», у 1982 выйшаў том яе абраных твораў з прадмовай Элізабэт Хардвік. У 1989 была апублікавана праца «СНІД і яго мэтафары».

У ліку яе прац — раманы «Прыхільнік вульканаў» (1992) і «Ў Амэрыцы» (2000). П’еса «Аліса ў ложку», напісаная ў 1992, была ўпершыню пастаўлена ў 2000. Сумесна з фатографам Аньні Лейбавіч ёю была выдадзена кніга «Жанчыны» (2000). Зонтаг аўтар сцэнараў фільмаў «Дуэт для канібалаў» (1969), «Брат Карл» (1971), «Абяцаныя краіны» (1974) і «Паездка без гіда» (1983). Зонтаг — ляўрэат шматлікіх прэмій, уладальнік ганаровых званьняў. У 1993 яна была абрана ў Амэрыканскую акадэмію мастацтваў і літаратуры.

Бэлетрыстыка

рэдагаваць
  • 1963 «Дабрадзей» (The Benefactor)
  • 1967 «Мёртвы кіт» (Death Kit)
  • 1977 «Я, і так далей… (складанка кароткіх гісторый)» (I, etcetera (Collection of short stories))
  • 1991 «Шлях цяперашняга жыцьця (кароткіх гісторый)» (The Way We Live Now (short story))
  • 1992 «Прыхільнік вульканаў» (The Volcano Lover)
  • 1999 «У Амэрыцы» (In America)
  • 1991 «Парсіфаль» (A Parsifal)
  • 1993 «Аліса ў ложку» (Alice in Bed)
  • 1999 «Жанчына з мора» (Lady from the Sea)
  • (1966) Against Interpretation
  • (1969) Styles of Radical Will
  • (1980) Under the Sign of Saturn
  • (2001) Where the Stress Falls
  • (2007) At the Same Time: Essays & Speeches

Манаграфіі

рэдагаваць
  • (1977) On Photography
  • (1978) Illness as Metaphor
  • (1988) AIDS and Its Metaphors (a continuation of Illness as Metaphor)
  • (2003) Regarding the Pain of Others
  • (1969) Duett för kannibaler (Duet for Cannibals)
  • (1971) Bröder Carl (Brother Carl)
  • (1974) Promised Lands
  • (1983) Unguided Tour AKA Letter from Venice
  • (2004) Contribution of phrases to Fischerspooner’s third album «Odyssey.»
  • (2002) Liner notes for Patti Smith album Land.
  • (2008) Reborn: Journals and Notebooks 1947—1963
  1. ^ а б Susan Sontag // RKDartists (нід.)
  2. ^ а б Susan Sontag // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ Susan Sontag // filmportal.de — 2005.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118751506 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Author Susan Sontag Dies (анг.) // Los Angeles TimesEl Segundo: 2004. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
  6. ^ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English (анг.): Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1007.
  7. ^ Sontag, Susan, 1933-2004 // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць