Забалеўскадворскі сельсавет
Забалеўскадво́рскі сельсаве́т (афіцыйная назва — Чырвонакастры́чніцкі сельсавет[1] або Краснаакця́барскі сельсавет[2]) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Забалеўскі Двор.
Забалеўскадворскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Забалеўскі Двор |
Дата ўтварэньня | 16 жніўня 1973 |
Дата скасаваньня | 29 чэрвеня 2006 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1917 годзе створаны Балоцкі сельсавет у складзе Пухавіцкай воласьці Ігуменскага (з 18 верасьня 1923 году — Чэрвеньскага) павету Менскай губэрні РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 20 жніўня 1924 году — Пухавіцкага раёну Менскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці[3].
16 жніўня 1973 году сельсавет перайменаваны ў Чырвонакастрычніцкі, цэнтар перанесены ў вёску Забалеўскі Двор (з 1922 году — Чырвоны Кастрычнік).
29 чэрвеня 2006 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Асавок, Балоча, Высокая Старына, Дукаўка, Забалеўскі Двор, Залесьсе, Зафранцуская Грэбля, Падкосьсе, Растокі, Рэпішча, Снусьцік, Француская Грэбля, Хідра, Ясная Паляна — перададзеныя ў склад Пухавіцкага сельсавету[4].
Населеныя пункты
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с. С. 285
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 51
- ^ Балоцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 (рас.)
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 155
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1981 года. — 6-е издание. — Мн.: Беларусь, 1981. — 245 с. С. 155
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 150
Літаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 217
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 118, 174
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 121