Падкосьсе

вёска ў Беларусі

Падко́сьсе[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

Падкосьсе
трансьліт. Padkossie
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 27 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°32′16″ пн. ш. 28°28′7″ у. д. / 53.53778° пн. ш. 28.46861° у. д. / 53.53778; 28.46861Каардынаты: 53°32′16″ пн. ш. 28°28′7″ у. д. / 53.53778° пн. ш. 28.46861° у. д. / 53.53778; 28.46861
Падкосьсе на мапе Беларусі ±
Падкосьсе
Падкосьсе
Падкосьсе
Падкосьсе
Падкосьсе
Падкосьсе

Знаходзіцца за 14 км на ўсход ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Менск-Асіповічы.

Гісторыя

рэдагаваць

У пачатку 20 стагодзьдзя ваколіца Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Ленінскі шлях", працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. 11 лістапада 1942 году у раёне вёскі праходзіла Альберт II (апэрацыя) супраць савецкіх партызан[2]. У 1943 годзе вёска спалена, было забіта 2 жыхара.

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • пачатак XX ст. — 23 двары, 143 жыхары
  • 1917 год — 36 двароў, 175 жыхароў
  • 2002 год — 33 двары, 55 жыхароў
  • 2009 год — 27 чалавек[4]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с, 4 л. карт.: іл. — С. 36.
  3. ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (рас.)
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі