Чыра Імобіле

італьянскі футбаліст

Чы́ра Імо́біле (па-італьянску: Ciro Immobile; нарадзіўся 20 лютага 1990 году, Торэ-Анунцыята, Нэапаль, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік турэцкага клюбу «Бэшыкташ» і нацыянальнай зборнай Італіі. Пачаў сваю кар’еру ў італьянскім клюбе «Ювэнтус», за які правёў толькі тры афіцыйныя матчы, у сэзоне 2013/2014 стаў найлепшым бамбардырам Сэрыі А, у выніку чаго быў уключаны ў склад зборнай Італіі на чэмпіянат сьвету.

Чыра Імобіле
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 лютага 1990(1990-02-20)[1][2][3] (34 гады)
Рост 182 см[4]
Вага 85 кг[5]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Бэшыкташ
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2012
2010—2011
2011
2011—2012
2012—2013
2013
2013—2014
2014—2016
2015—2016
2016
2016
2016—2024
2024—
Ювэнтус
Сіена (арэнда)
Грасэта (арэнда)
Пэскара (арэнда)
Джэноа
Ювэнтус
Тарына
Барусія Дортмунд
Сэвільля (арэнда)
Сэвільля
Тарына (арэнда)
Ляцыё
Бэшыкташ
3 (0)
4 (1)
16 (1)
37 (28)
33 (5)
0 (0)
33 (22)
24 (3)
8 (2)
0 (0)
14 (5)
270 (169)
4 (3)
Зборныя
2014— Італія 57 (17)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 верасьня 2023.

«Ювэнтус»

рэдагаваць

Чыра Імобіле ў чэрвені 2008 году перайшоў у турынскі «Ювэнтус» з клюбу італьянскай Сэрыі B «Сарэнта». Спачатку ён патрапіў у юнацкую каманду, але неўзабаве быў пераведзены ў прымавэру турынскага клюбу, дзе склаў атакавалую зьвязку зь іншым маладым гульцом Аюбам Даўдам. Дзякуючы гэтаму ў 2009 годзе прымавэра «Ювэнтуса» выйграла Кубак Віярэджа — прэстыжны турнір сярод моладзевых каманд[6]. Імобіле стаў адкрыцьцём турніру, забіўшы 5 мячоў, два зь якіх у фінале ў браму маладзёжкі «Сампдорыі».

14 сакавіка 2009 году Імобіле дэбютаваў у Сэрыі А, замяніўшы на 89 хвіліне легендарнага Алесандра Дэль П’ера, у матчы супраць «Балёньні», у тым жа матчы дэбютаваў яго сябар Аюб Даўд, выйдучы на хвіліну раней. 25 лістапада 2009 году адбыўся дэбют Чыра ў эўракубкавых сустрэчах. У другім тайме, у гульні супраць францускага «Бардо», ён ізноў замяніў Алесандра Дэль П’ера.

У лютым 2010 году ён другі раз запар выйграў з прымавэрай Кубак Віярэджа[7]. Імобіле стаў лепшым бамбардзірам турніру, забіўшы 10 разоў. У фінале супраць «Эмпалі» Чыра аформіў хет-трык, а матч завяршыўся з рахункам 4:2 на карысьць турынцаў.

Выступленьне ў Сэрыі B

рэдагаваць

З прычыны моцнай канкурэнцыі ў лініі нападу «Ювэнтусу», Імобіле некалькі сэзонаў правёў у розных клюбах Сэрыі B для таго, каб набрацца вопыту.

Улетку 2010 году Чыра быў аддадзены ў арэнду «Сіене» разам з Люком Маранэ[8]. Першы гол у Сэрыі В ён забіў 20 лістапада 2011 году ў матчы «Партагруара» — «Сіена» (1:4). Гэты гол стаў адзіным, забітым за «Сіену» падчас арэнды.

«Грасэта»

рэдагаваць

24 студзеня 2011 году перайшоў на правах арэнды ў «Грасэта», у футболцы якога 16 раз выходзіў на поле і адзначыўся толькі адным забітым мячом.

«Пэскара»

рэдагаваць

15 ліпеня 2011 году Імобіле перайшоў у «Пэскару» на правах гадавой арэнды[9]. На гэты раз Чыра праявіў свае бамбардзірскія здольнасьці: ён згуляў 37 матчаў і забіў у іх 28 галоў, і дапамог камандзе падняцца ў Сэрыю А, стаўшы пры гэтым найлепшым бамбарзірам Сэрыі В.

«Джэноа»

рэдагаваць

18 чэрвеня 2012 году «Ювэнтус» прадаў палову праў на Імобіле «Джэноа»[10]. За гэты клюб Чыра правёў першы паўнавартасны сэзон у Сэрыі А, згуляўшы 33 матчы, у якіх ён забіў 5 галоў.

«Тарына»

рэдагаваць

Улетку 2013 году нападнік перайшоў у клюб «Тарына», які выкупіў правы на футбаліста ў «Джэноа». У новым клюбе нападнік па выніках сэзону 2013/14 стаў найлепшым бамбардзірам Сэрыі А, забіўшы 22 галы.

«Барусія» Дортмунд

рэдагаваць

2 чэрвеня 2014 году Імобіле перайшоў у «Барусію» (Дортмунд), падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[11]. Трансфэр Імобіле абыйшоўся «Барусіі ў 19 млн эўра (гэту суму пароўну падзялілі паміж сабой клюбы «Ювэнтус» і «Тарына», якія валодалі правамі на футбаліста), а зарплата — 2 млн эўра ў год[12]. Чыра Імобіле стаў адной з самых дарагіх пакупак у гісторыі клюбу, што было выклікана сыходам Робэрта Левандоўскага ў «Баварыю».

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

Імобіле дэбютаваў за юнацкую зборную Італіі да 19 гадоў у 2008 годзе ў матчы адборачнага цыклу да чэмпіянату Эўропы 2009, але яго каманда ў выніку ня трапіла на турнір. 25 сакавіка 2009 году Чыра згуляў свой першы матч за моладзевую зборную Італіі да 21 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Аўстрыі. За моладзевую зборную Чыра паказаў бліскучую гульню, забіваючы ледзь не ў кожным матчы: 10 галоў за 14 матчаў. За нацыянальную зборную Імобіле дэбютаваў 6 сакавіка 2014 году ў таварыскім матчы супраць каманды Гішпаніі (0:1). Першыя галы (хет-трык) за зборную забіў 9 чэрвеня 2014 году супраць каманды «Флумінэнсэ»[13]. 14 чэрвеня дэбютаваў за зборную Італіі на Чэмпіянаце сьвету ў гульні са зборнай Ангельшчыны, дзе прадэманстраваў яскравую і актыўную гульню.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Барусія»:

«Ляцыё»:

«Бэшыкташ»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць