Бэшыкташ Стамбул

турэцкі мультыспартовы клюб з Стамбулу

«Бэшыкта́ш» (па-турэцку: Beşiktaş) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбулу. 16-разовы чэмпіён Турэччыны, 10-разовы ўладальнік Кубка Турэччыны. Клюб зьяўляецца адным з асноўных камандаў у Турэччыне. «Бэшыкташ» баў заснаваны ў 1903 годзе ў раёне Бэшыкташ у эўрапейскай частцы Стамбулу. Клюб зьяўляецца першым спартовым клюбам Турэччыны. Клюб мае ня толькі футбольную каманду, але таксама й каманду ў такіх відах спорту, як баскетбол, валейбол, гандбол, лёгкая атлетыка, бокс, барацьба, шахматы, брыдж, гімнастыка, веславаньне, настольны тэніс, паралімпійскія віды спорту й пляжны футбол[1]. Хатнім стадыёнам «Бэшыкташу» зьяўляецца арэна «Інэню», якая здольная зьмясьціць 32 145 чалавек.

Бэшыкташ
BesiktasJK-Logo.svg
Поўная назва Beşiktaş Jimnastik Kulübü
Заснаваны 1903
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Інэню
Умяшчальнасьць: 32 145
Прэзыдэнт Ахмэт Нур Чэбі[d]
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2021—2022 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
bjk.com.tr(тур.)

ГісторыяРэдагаваць

Раньнія гадыРэдагаваць

Бэшыкташ быў створаны ў 1903 годзе ў позьні пэрыяд існаваньня Асманскай імпэрыі. Група з 22 маладых людзей сабраліся ў пэўны дзень, каб заняцца цялеснымі практыкаваньнямі ў раёне Бэшыкташ. Яны пачалі займаццца ўвосень 1902 году, у садзе маёнтку Асмана Пашы, які тады праходзіў службу ў мэдынскай гвардыі. Розныя спартовыя мерапрыемствы, якімі займаліся маладыя людзі, уключалі ў сябе практыкаваньні на турніку, паралельных брусах, барацьбу, цяжкую атлетыку й гімнастыку. Сярод удзельнікаў такі практыкаваньняў былі сын Асман Пашы, Мэхмэт Шаміл і Хусэйн Бэрэкет, і іншыя маладыя людзі. Султан Абдул Хамід II меў тайных агентаў, якая хадзілі па горадзе, паведамляючы султану пра любыя мерапрыемствы й зборы, якія маглі несьці палітычны характар. Гэтыя агенты даведаўшыся пра спартовы гурт арыштавалі маладых людзей і павезьлі ў паліцэйскі ўчастак. Аднак напружаная сытуацыя хутка вырашылася, бо некаторыя з гэтых маладых людзей былі блізкія да палацавых афіцэраў.

Групе дазволелі працягваць свае практыкаваньні, бо яны не гулялі ў футбол, які ў тыя дні быў забаронены ў Турэччыне. На самай справе, Сэхзадэ Абдулхалім, які меў дачыненьне да султанскай адміністрацыі падтрымліваў заняткі юнакаў.

Гімнастычны клюб Бэрэкету быў заснаваны спэцыяльным дазволам у 1903 годзе. Іхныя спартовыя мерапрыемствы атрымалі большыя свабоды пасьля стварэньня канстытуцыйнай манархіі ў 1908 годзе. Пасьля палітычных падзеяў 31 сакавіка 1909 году, Фуат Балкан і Мазгар Казанчы, якія былі ў Эдырнэ, дайшлі ў Стамбул з рухам арміі. Пасьля сьцішэньня палітычных падзеяў Фуат, які быў добрым трэнэрам па фэхтаваньні, і Мазхар, які быў добрым штангістам і займаўся барацьбой, падтрымалі моладзь і атрымалі іхную згоду на ўдзел у спартовых мерапрыемствах разам. Фуат Балкан зрабіў у сваім доме штаб-кватэру клюбу, які тым часам атрымаў назоў «Бэшыкташ».

Першыя гады ў футболеРэдагаваць

З ростам папулярнасьці футболу ў Асманскай імпэрыі ў 1910 годзе, чальцы спартовага клюбу «Бэшыкташ» павольна пачалі больш увагі надаваць футболу. У жніўні 1911 году, Ахмэт Шэрафэтын Бэй стварыў на базе клюбу футбольную каманду. «Бэшыкташ» не ўваходзіў у ніводную мясцовую лігу да 1918 году, калі яны атрымалі перамогу ў сваім першым чэмпіянаце адной зь лігаў Стамбулу. У 1921 годзе яны атрымалі перамогу ў лізе яшчэ раз.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Эрсін Дэстанаглу 2001
2   Аб Валентэн Разье 1996
3   Аб Таіп Сануч 1999
4   Аб Анур Булут 1994
5   ПА Жозэф Соўза 1989
7   Нап Жорж-Кевін Н’Куду 1995
8   ПА Саліх Учан 1994
9   Нап Джэнк Тосун 1991
10   Нап Вэнсан Абубакар 1992
11   ПА Дэле Алі (ар. Эвэртан) 1996
13   ПА Атыба Гатчынсан (капітан) 1983
14   Аб Эмрэджан Узунхан 2001
15   Нап Натан Рэдманд 1994
17   ПА Керэм Атакан Кесьгін 2000
18   Нап Рашыд Гезаль 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   ПА Амір Гаджыягмэтавіч 1997
20   Аб Нэджып Уйсал 1991
22   ПА Бэркай Вардар 2003
23   Аб Вэлінтан 1989
25   Аб Арцюр Масюакю (ар. Ўэст Гэм) 1993
26   Аб Рамэн Саіс 1990
33   Нап Агузхан Акгюн 2001
34   Бр Мэрт Гюнок 1989
40   Нап Джэксан Мюлека 1999
77   Аб Умут Мэраш 1995
83   ПА Жэдсан Фэрнандыш 1999
88   Аб Тайфур Бінгёл (ар. Аланьяспор) 1993
97   Бр Утку Ювакуран 1997
99   Бр Эмрэ Білгін 2004
  Аб Амар Колі 1992

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ «Branches, Football». Besiktas.com.tr.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць