Бардо (футбольны клюб)
«Бардо» (па-француску: Bordeaux) — францускі футбольны клюб з гораду Бардо. Заснаваны ў 1881 годзе. Шасьціразовы чэмпіён Францыі і чатырохразовы ўладальнік Кубка Францыі. «Бардо» быў заснаваны ў 1881 годзе як мультыспартовы клюб і зьяўляецца адным з самых пасьпяховых футбольных клюбаў у Францыі. Клюб перамагаў у чэмпіянце краіны 6 разоў, што ставіць яго на чацьвертае месца сярод клюбаў пераможцаў чэмпіянату. «Бардо» таксама мае перамогі ў Кубках краіны. Бардо гуляе свае хатнія гульні на стадыёне «Шабан-Дэльма», які быў названы ў гонар былога мэра Бардо, Жака Шабан-Дэльмаса, і мае ўмяшчальнасьць у 34 462 чалавекі. Гэты аб’ект быў раней вядомы як Parc Lescure. Клюб вядзе перамовы аб будаўніцтве новага стадыёну, які будзе зьмяшчаць 42 000 чалавек, гэты новы стадыён як плянуецца прыме матчы чэмпіянату Эўропы 2016 году.
Бардо | ||||||
Поўная назва | Football Club des Girondins de Bordeaux | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1881 | |||||
Горад | Бардо, Францыя | |||||
Стадыён |
Нуво Стад Бардо Умяшчальнасьць: 42 115 | |||||
Прэзыдэнт | Жэрар Лёпэс[d] | |||||
Кіраўнік | Жэрар Лёпэс[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга 2 | |||||
· 2023—2024 | 12 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Бардо» зьяўляецца адным з самых папулярных футбольных клюбаў у Францыі. Каля 10% насельніцтва краіны падтрымліваюць клюб. «Бардо» апярэджваюць па гэтым паказчыку толькі тры клюбы: «Марсэль» (20% насельніцтва), «Ліён» (11%) і «Пары Сэн-Жэрмэн» (11%)[1]. Клюб цалкам належыць францускай тэлевізійнай групе M6 з 2001 году.
Гісторыя
рэдагавацьСтварэньне
рэдагаваць1 кастрычніка 1881 году ў горадзе Бардо ўтварылася спартовае таварыства SGTG. У яго ўваходзілі розныя віды спорту. Праз два дзясяткі гадоў была спроба далучыць ўжо атрымаўшы распаўсюджваньне ў Францыі такі від спорту, як футбол. Аднак футбол у Бардо не прыжыўся. І толькі ў 1919 годзе аматары футболу аб’ядналі некалькі камандаў з розных раёнаў гораду, у адно нейкае падабенства клюбу. Тады футбол у Бардо зрабіў велізарны крок наперад. У той жа час вызначыліся й колеры каманды: цёмна-фіялетава-сінія футболкі й белыя трусы. У 1920 годзе каманда згуляла свой першы афіцыйны матч. Каманда тады насіла неафіцыйную назву «Жыранды дэ Бардо» (франц. Girondis de Bordeaux). А супрацьстаяла ім каманда «Section Burdigalienne». «Жыранды дэ Бардо» быў разгромлены 12:0.
У той час ўсё ж такі аформіліся дзьве каманды — «Sporting Club de la Bastidienne» і «Club Deportivo Espagnol de Bordeaux». Пазьней гэтыя каманды атрымалі прафэсійны статус і заявіліся ў другой францускі дывізіён. Аднак футбольныя ўлады гораду такая сытуацыя не задавальняла й яны прапанавалі камандам аб’яднацца. У сэзоне 1934—1935 гэта адбылося, і ў Бардо зьявіўся клюб пад назвай «Hispano-Bastidienne». Аднак такое рашэньне сябе не апраўдала. Каманды, якія ў самастойным выглядзе займалі даволі нядрэнныя месцы, то аб’яднаўшыся апусьціліся на апошняе месца.
Пасьля новых перамоваў 2 ліпеня 1936 году было вырашына аб’яднаць і дзьве іншыя каманды — «Girondis Guyenne Sport» і «Bordeaux Football Club». Аб’яднаны клюб атрымаў назву «Bordeaux Football Club». У траўні 1937 году каманда стала чэмпіёнам Францыі сярод аматараў і падала заяўку на атрыманьне прафэсійнага статусу. Просьбу задаволілі й ужо восеньню 1937 году «Бардо» выступаў у другім дывізіёне францускага першынства.
Ваенны пэрыяд
рэдагавацьУ чэрвені 1938 году Францыя прымала чэмпіянат сьвету. І для таго, каб горад прыняў чэмпіянат сьвету, у 1935 годзе быў спраектаваны й адкрыты стадыён Stade du Parc Lescure. Цяпер ён носіць імя палітычнага дзеяча Францыі Жака Шабана-Дэльма.
Перад сэзонам 1939—1940 гадоў каманда ўзмацнілася легіянэрамі з Гішпаніі й Афрыкі. Гэты сэзон «Бардо» сустракаў зь вялікімі надзеямі. Але ўмяшалася вайна. У Францыі была аб’яўлена ўсеагульная мабілізацыя, а ўсе спартовыя спаборніцтвы былі адмененыя. Але, пакуль справа не даходзіла да прамых ваенных сутыкненьняў, улады краіны вырашылі правесьці чэмпіянат у трох тэрытарыяльных зонах. Жырондцы перамаглі ў турніры ў паўднёва-заходняй групе й ужо рыхтаваліся да стыкавых матчаў, калі становішча зьмянілася. 10 траўня 1940 году нямецкія самалёты правялі бамбаваньне францускай тэрыторыі й акупавалі Бардо. Але пры гэтым немцы не перашкаджалі правядзеньню футбольных матчаў. 25 траўня 1941 году «Бардо» спачатку перамог «Тулюзу», якая стала чэмпіёнам на не занятай немцамі тэрыторыі. А ў вырашальнай гульні, на якой прысутнічала больш за 15 000 гледачоў, атрымаў перамогу над камандай «Фіў». Гэтак «Бардо» стаў пераможцам першага розыгрышу Кубка ваеннага часу. Гэтая перамога стала першым афіцыйным тытулам маладога клюбу.
Пасьля вайны
рэдагавацьВайна скончылася й «Бардо» ўсё яшчэ гуляў у другім дывізіёне. І вось нарэшце вясной 1949 году каманда паднялася ў першы дывізіён. І ўжо ў наступным годзе клюб сьвяткаваў першую перамогу ў вышэйшым дывізіёне краіны. «Бардо» стаў чэмпіёнам Францыі, апярэдзіўшы «Ліль» на шэсьць балаў. Кіраваў камандай тады Андрэ Жэрар. Да 1960-х гадоў «Бардо» не шанцавала. Каманда чатыры разы займала другія месцы ў чэмпіянаце й пяць разоў удзельнічала ў фінале Кубка краіны, так і не выйграўшы ні аднаго з тытулаў. У 1960-х каманда зрабіла стаўку на знакаміты італьянскі абарончы стыль гульні «катэначча». Аднак не відовішчная гульня не прыносіла належнага выніку. Пасьля сыходу Сальвадора Артыгаса, тагачаснага галоўнага трэнэра «Бардо», за 13 гадоў зьмянілася 7 галоўных трэнэраў. У той пэрыяд у камандзе пачалі зьяўляцца сапраўды неардынарныя футбалісты, якія ў хуткім часе надалі гульні клюбу непаўторны стыль. І першым зь іх быў Ален Жырэс, які неўзабаве стаў ідалам заўзятараў клюбу й адным з найлепшых гульцоў краіны.