Чабахі (Пружанскі раён)
Ча́бахі[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Чабахі ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзяцца за 28 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 43 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі Баранавічы — Берасьце.
Чабахі | |
трансьліт. Čabachi | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Насельніцтва: | 26 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[1] |
СААТА: | 1256889096 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°26′56″ пн. ш. 24°4′45″ у. д. / 52.44889° пн. ш. 24.07917° у. д.Каардынаты: 52°26′56″ пн. ш. 24°4′45″ у. д. / 52.44889° пн. ш. 24.07917° у. д. |
± Чабахі |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 457 дзесяцін[3]. На пачатку XX стагодзьдзя 363 жыхары, 40 двароў.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага, з 17 сьнежня 1956 Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — 202 жыхары (перапіс); 1999 год — 52 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 52 жыхары, 30 гаспадарак; 2005 год — 46 жыхароў, 28 двароў[5]; 2010 год — 26 жыхароў
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога Н542 Шчарчова — Хіцёўшчына — Крыніца[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Чабахи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Czabachy (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 347
- ^ Czabachy, вёска. Radzima.net. Праверана 28 сакавіка 2012 г.
- ^ Чабахі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 542
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 28 сакавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.