Цэліякіянястраўнасьць(en) глютэна празь нястачу стрававальных фэрмэнтаў. Вымагае пажыцьцёвага выключэньня зь ежы аўса, жыта, пшаніцы, ячменя і вырабаў з гэтымі злакамі (булённыя кубікі, віскі, гарэлка, кансэрвы, карамэль, кетчуп, кілбаса, крабавыя палачкі, маянэз, мясныя і рыбныя паўфабрыкаты, паштэт, піва, растваральная кава, сасіскі, таматная паста і шакалядныя цукеркі з начынкай). Ускладненьне хваробы выклікае зьнясіленьне(be), страўнікава-кішачны крывацёк(en) і разьвіцьцё ракавай пухліны, што ўяўляе сьмяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе каля 1% насельніцтва Зямлі.

Чыньнікі рэдагаваць

Хваробе спрыяе нэрвовае ўзрушаньне, інфэкцыя і хірургічная апэрацыя ў брушной поласьці.

Праявы рэдагаваць

Хвароба на пачатку суправаджаецца разладам страваваньня, мэтэарызмам і болем у жываце. Затым дадаюцца слабасьць, страта вагі, зьніжэньне апэтыту, раздражняльнасьць, пагаршэньне памяці, боль у суставах, высып на скуры, запаленьне дзяснаў і расколіны на вуснах[1].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Цэліякіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў