Царква Сьвятога Мікалая (Лагойск)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Лагойск |
Каардынаты | 54°12′6.88″ пн. ш. 27°50′59.67″ у. д. / 54.2019111° пн. ш. 27.8499083° у. д.Каардынаты: 54°12′6.88″ пн. ш. 27°50′59.67″ у. д. / 54.2019111° пн. ш. 27.8499083° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Барысаўская япархія[d][1] |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лагойску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на правым беразе ракі Гайны, на гістарычнай Мікольскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лагойску збудавалі ў 1866 годзе на месцы зьнішчаных расейскімі ўладамі царквы і манастыра Сьвятога Пасаду. У 1907 годзе сюды перанесьлі старажытны абраз Маці Божай Лагойскай.
У канцы 1920-х гадоў савецкія ўлады зачынілі царкву і разьмясьцілі ў будынку склад збожжа. За часамі Другой сусьветнай вайны царква зноў пачала дзеяць. Па вайне савецкія ўлады ня сталі зачыняць царкву ў адрозьненьне ад тутэйшага касьцёла, які неўзабаве зруйнавалі. У 1980-я гады сьцены царквы расьпісалі мастакі з расейскага Сергіева Пасаду.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб'ёмна-прасторавая кампазыцыя царквы складаецца з прастакутнага ў пляне асноўнага аб'ёму, 5-граннай апсыды зь нізкімі бакавымі рызьніцаамі, 3-яруснай (драўляны васьмярык на 2 чацьвярыках) шатровай званіцы над прытворам, невысокай трапезнай. Асноўны аб'ём завяршаецца 8-гранным сьветлавым барабанам з шатровым верхам і купалам-цыбулінай. Фасады падзяляюцца буйнымі лапаткамі, апярэзваюцца карнізамі. Высокія аркавыя аконныя праёмы ў 2 ярусы дэкаруюцца прафіляванымі ліштвамі. Бакавыя ўваходы маюць 2-слуповя ганкі.
Усярэдзіне заля перакрываецца ветразевым скляпеньнем на 4 слупах, якія падтрымліваюць 8-гранны сьветлавы барабан з 4 аркавымі аконнымі праёмамі. Апсыду вылучае 2-ярусны іканастас на 20 абразоў з залачонымі рамамі і карнізамі[2].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
20 ліпеня 1941 г.
-
23 ліпеня 1941 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Да надбудовы купалоў-цыбулінаў, 2004 г.
-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
Апсыда
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 10
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в http://logoisk-church.by/index.php?option=com_k2&view=item&layout=item&id=5&Itemid=178
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.