Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Гарадзішча)

помнік архітэктуры XVIII ст. у Гарадзішчы
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Краіна Беларусь
Мястэчка Гарадзішча
Каардынаты 53°19′28.59″ пн. ш. 26°00′08.33″ у. д. / 53.3246083° пн. ш. 26.0023139° у. д. / 53.3246083; 26.0023139Каардынаты: 53°19′28.59″ пн. ш. 26°00′08.33″ у. д. / 53.3246083° пн. ш. 26.0023139° у. д. / 53.3246083; 26.0023139
Канфэсія Беларускі экзахат і праваслаўе[d]
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Царква́ Ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — помнік архітэктуры XVIII ст. у Гарадзішчы. Знаходзіцца на заходняй ускраіне мястэчка, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з драўлянай званіцай.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

 
Царква, 1915—1918 гг.
 
Царква, 1915—1918 гг.

Драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Гарадзішчы збудавалі ў 1764 годзе з фундацыі Пацаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1879 годзе будынак пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.

Найноўшы час рэдагаваць

За савецкім часам набажэнствы ў царкве не перапыняліся.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Мае 3-зрубную падоўжна-восевую кампазыцыю, якая складаецца з прастакутнага ў пляне прытвора, кубападобнага аб’ёму малітоўнай залі і 5-граннай апсыды. Асноўны аб’ём накрываецца 4-схільным 2-ярусным шатровым дахам з заломам, завершаны купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане і дэкаруецца на схілах слыхавымі кілепадобнымі вокнамі. Архітэктура мае насычаны разнастайны дэкор, які ўлучае роўную балюстраду ў цокальнай частцы, карнізы з сухарыкамі і разнымі падзорамі ў завяршэньні гарызантальна ашаляваных сьцен, арнамэнтальныя філёнгавыя лапаткі і аркатурны пас прытвора.

Унутраная прастора малітоўнай залі і апсыды перакрываецца шатровым скляпеньнем на ветразях. У прытворы на двух слупах разьмяшчаюцца хоры, да якіх вядуць бакавыя 2-маршавая ўсходы. Апсыда вылучаецца ад малітоўнай залі драўляным іканастасам, створаным у 1870-я гады.

Побач з царквой знаходзіцца збудаваная ў 1840-я гады драўляная званіца — 4-слуповая цэнтрычная пабудова, накрытая пакатым шатровым дахам. Царкоўны пагост атачае агароджа і пасадкі бярозы і клёна[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000709