Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка

краіна ў Цэнтральнай Афрыцы
(Перанакіравана з «ЦАР»)

Цэнтра́льна-Афрыка́нская Рэспу́бліка (ЦАР) (па-француску: République Centrafricaine, па-саску: Ködörösêse tî Bêafrîka) — анкляўная дзяржава, месьціцца ў трапічнай Афрыцы, мяжуе з Чадам, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, Суданам, Камэрунам, Рэспублікай Конга. Сталіца — горад Бангі.

Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
République Centrafricaine
Ködörösêse tî Bêafrîka
Сьцяг Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Герб Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Unité, Dignité, Travail
Дзяржаўны гімн: «La Renaissance»
Месцазнаходжаньне Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі
Афіцыйная мова француская, саго
Сталіца Бангі
Найбуйнейшы горад Бангі
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Франсуа Базызэ
Фаўстын-Арханж Туадэра
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
43 месца ў сьвеце
622 984 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
124 месца ў сьвеце
4 422 000
7,1/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
156 месца ў сьвеце
$3,222 млрд
$739
Валюта Франк КФА (XAF)
Часавы пас WAT (UTC+1)
Незалежнасьць
— ад Францыі

13 жніўня 1960 году
Аўтамабільны знак RCA
Дамэн верхняга ўзроўню .cf
Тэлефонны код +236
Мапа Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі
Мапа Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі

Гісторыя

рэдагаваць

Першы абраны пасьля атрыманьня незалежнасьці прэзыдэнт Давыд Дако быў зрынуты ў 1966 годзе ў выніку вайсковага перавароту. Да ўлады прыйшоў Жан-Бэдэль Бакаса, які абвясьціў ЦАР імпэрыяй, а сябе — імпэратарам. У 1979 годзе пры вайсковай падтрымцы Францыі да ўлады вярнуўся Дако, краіне быў вернуты ранейшы назоў. У 1981 годзе ў выніку чарговага вайсковага перавароту прэзыдэнтам стаў генэрал Андрэ Калінгба.

У пачатку 1990-х гадоў пад уплывам агульных дэмакратычных тэндэнцыяў у Афрыцы і палітыка-эканамічнага ціску з боку заходніх донараў вайсковыя ўлады абвясьцілі, што прыступаюць да стварэньня ўмоваў для вяртаньня краіны да грамадзянскага кіраваньня. Аднавілася дзейнасьць палітычных партыяў, быў прыняты Закон аб выбарах. У 1993 годзе на прэзыдэнцкіх выбарах, прызнаных міжнароднымі назіральнікамі вольнымі і дэмакратычнымі, перамог Анж-Фэлікс Патасэ. У верасьні 1999 году ён быў перавыбраны на новы шасьцігадовы тэрмін.

На працягу некалькіх гадоў сытуацыя ў ЦАР заставалася вельмі нестабільнай і выбуханебясьпечнай, рэжым Патасэ трымаўся ў асноўным за кошт прамой ваеннай падтрымкі лібійцаў і фактычна кантраляваў толькі сталіцу ЦАР.

15 сакавіка 2003 году чарговы наступ узброеных атрадаў былога начальніка генштаба ўзброеных сіл ЦАР Франсуа Базызэ завяршыўся амаль бяскроўным узяцьцем гораду Бангі і зьменай улады. Зрынуты прэзыдэнт Патасэ атуліўся на тэрыторыі суседняга Камэруну, адкуль неўзабаве перамясьціўся ў Тога, паабяцаўшы, што працягне барацьбу за ўладу ў ЦАР.

Франсуа Базызэ які абвясьціў сябе главой дзяржавы ў сваю чаргу заявіў, што «зьвяржэньне ранейшага рэжыму дазваляе стварыць умовы для правядзеньня рэальных дэмакратычных ператварэньняў». Па выніках другога тура прэзыдэнцкіх выбараў прэзыдэнта ЦАР, які адбыўся ў траўні 2005 году на пяцігадовы тэрмін абраны Базызэ.

Палітыка

рэдагаваць

Унутраная палітыка

рэдагаваць

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй 1994 году ЦАР — прэзыдэнцкая рэспубліка з правам парлямэнту выносіць вотум недаверу ўраду. Выканаўчая ўлада зьдзяйсьняецца главой дзяржавы і прызначаным ім урадам. У чэрвені 2005 году Базызэ сфармаваў новы кабінэт, у якім пост прэм’ер-міністра заняў Элі Дотэ. У траўні 2005 году старшынём Нацыянальнай Асамблеі абраны Сэлестэн Лерой Гаомбале.

Дзейнасьць палітычных партыяў і арганізацыяў не спынялася. Працягваюць функцыянаваць — Рух вызваленьня цэнтральна-афрыканскага народу (партыя адхіленага ад улады Патасэ), Цэнтральнаафрыканскае дэмакратычнае аб’яднаньне (партыя былога прэзыдэнта Калінгбы), Рух за дэмакратыю і разьвіцьцё (партыя былога прэзыдэнта Дако), Альянс за дэмакратыю і прагрэс і іншыя. Галоўны прафсаюзны цэнтар — Арганізацыя вольных прафсаюзаў службоўцаў дзяржаўнага сэктару.

Зь лютага 2000 году ў ЦАР дзейнічае Аддзяленьне ААН па падтрыманьні міру, функцыі якога ў 2001 годзе былі значна пашыраныя.

Вонкавая палітыка

рэдагаваць

Геаграфія

рэдагаваць

Клімат экватарыяльна-мусонны, гарачы, вільготны. Два сэзоны — сухі (кастрычнік — травень зь сярэдняй тэмпэратурай +31 °C) і дажджлівы (ліпень — верасень, сярэдняя тэмпэратура +21 °C). Гадавая колькасьць ападкаў ад 1000 да 1600 мм.

Сыстэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзяленьня чатырохступеневая — вобласьць, прэфэктура, супрэфэктура, камуна. У гарадах і пасёлках абіраюцца муніцыпальныя рады.

Эканоміка

рэдагаваць

Маюцца радовішчы ўрану, нафты, золата, дыямэнтаў.

Аб’ём СУП краіны ў 2004 годзе склаў меней 0,7 млрд эўра, пры гэтым яго дынаміка стала адмоўнай (-0,4%). Асноўнымі галінамі эканомікі ЦАР зьяўляюцца сельская, лясная гаспадарка і горназдабыўная прамысловасьць, арыентаваныя на экспарт прадукцыі. Сельская гаспадарка, якая складала раней 40% СУП, не забясьпечвае патрэбнасьцяў насельніцтва ў харчаваньні, вытворчасьць якога стала падае. Прамысловасьць разьвітая слаба (16% СУП). Дзейнічаюць некалькі прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны.

Галоўныя экспартныя культуры — бавоўна і кава. Аб’ём нарыхтовак каштоўных парод драўніны не перавышае 800 тыс. м³.

Эканамічнае разьвіцьцё сур’ёзна ўскладняецца анкляўным становішчам краіны, адсутнасьцю выхадаў да мора і слабым разьвіцьцём дарожнай інфраструктуры. Чыгунак у краіне няма, з 24 тыс. км аўтадарог асфальтавана меней за 2%. Асноўныя транспартныя перавозкі зьдзяйсьняюцца па рэках, працягласьць якіх перавышае 7 тыс. км, зь якіх суднаходныя 2,8 тыс. км. У Бангі ёсьць міжнародны аэрапорт. У краіне дзейнічаюць каля 30 невялікіх аэрадромаў.

Грашовая адзінка — франк КФА (1 эўра = 656 франкаў КФА).

Дэмаграфія

рэдагаваць

ЦАР — адна з найменш разьвітых краінаў Афрыкі, па індэксе чалавечага разьвіцьця (0,363) краіна находзіцца на 168 месцы (з 175 дзяржаваў), 66% насельніцтва жыве ў абсалютнай галечы. Сярэдняя працягласьць жыцьця складае 44,3 году, дзіцячая сьмяротнасьць дасягае 243 чал. на 1000 дзяцей, 15% насельніцтва інфікаваныя СНІД.

Шчыльнасьць насельніцтва — каля 6,3 чал. на км². Штогадовы прырост — 2,5%. Асноўныя этнічныя групы — банда, бая, манджа, сара і іншыя. У сталіцы — горадзе Бангі каля 600 тысячаў жыхароў.

Асноўныя рэлігіі: 50% — хрысьціяне (25% — каталікі), каля 24% насельніцтва прытрымліваецца мясцовых традыцыйных вераваньняў, 15% — мусульмане.

Культура

рэдагаваць

Ахова здароўя знаходзіцца ў руках дзяржавы, але яна зусім не вылучае на гэтыя мэты грошай.

Нацыянальнае сьвята: Дзень абвяшчэньні Рэспублікі — 1 сьнежня.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Цэнтральна-Афрыканская Рэспублікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў