Хрысьціна Лялько
Хрысьціна Лялько (нар. 30 сакавіка 1956) — беларуская пісьменьніца, перакладніца і журналістка, галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria». Пераклала на беларускую асобныя творы Яна Паўла II, Яна Твардоўскага і іншых.
Хрысьціна Лялько | |
Хрысьціна Аляксееўна Лялько | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 30 сакавіка 1956 (68 гадоў) вёска Хадзюкі, Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Журналістка |
Гады творчасьці | З 1971-га |
Жанр | Паэзія, проза, пераклад |
Мова | Беларуская |
Дэбют | У лідзкай газэце «Уперад» |
Значныя творы | Навэла «Песьня» |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org |
Біяграфія
рэдагавацьПасьля заканчэньня Тарноўскай сярэдняй школы (1973) працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідзкага раёну. Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». Галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria», старшыня журы кінафэстывалю «Magnificat».
Творчасьць
рэдагавацьПершыя вершы апублікавала ў 1971 годзе ў лідзкай газэце «Уперад». Аўтарка кніг прозы «Дарога пад гару», «Сьвітанак над бярозамі» і кнігі паэзіі «На далонях любові». У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак «Хітрэй сьвету не будзеш». Пераклала на беларускую мову нарыс Уладзіслава Сыракомлі «Менск», кнігі Папы Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі», «Дар і Таямніца», «Устаньце, хадзем!», «Памяць і самасьвядомасьць», энцыклікі «Fides et ratio», «Ecclesia de Eucharistia», Апостальскі ліст пра Ружанец «Rosarium Virginis Mariae», творы Яна Твардоўскага ды іншыя тэалягічныя творы.
Узнагароды
рэдагаваць- 1986 — Прэмія Ленінскага камсамола Беларускай ССР.
- 18 сьнежня 2012 — Мэдаль «Bene merenti» (па-беларуску: «Заслужаным»). За вялікі ўклад у разьвіцьцё Касьцёла ў Беларусі.[1]
Бібліяграфія
рэдагаваць- Літаратурны музей Янкі Купалы / тэкст і складаньне Х. А. Лялько ; фота У. С. Сіза. — Мінск: Беларусь, 1981. — 131 с. — 25 000 ас.
- Хрысьціна Лялько. Дарога пад гару. Апавяданьні / Прадмова Яна Скрыгана. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. — 151 с. — (Першая кніга празаіка). — 4200 ас.
- Хрысьціна Лялько. Сьвітанак над бярозамі. Аповесьць. Апавяданьні / Мастак Валынец, В. І.. — Мінск: Юнацтва, 1989. — 223 с. — 12 000 ас. — ISBN 6-7880-0065-3
- Залатое пяро: Беларуская народная казка / Апрацавала Хрысьціна Лялько; Мастачка Валянціна Сідарава. — Мінск: Юнацтва, 1990. — 300 000 ас. — ISBN 5-7880-0364-4
- Хітрэй свету не будзеш : беларускія народныя чарадзейныя казкі / апрацоўка Х. Лялько ; мастак Т. Беразенская. — Мінск: Юнацтва, 1991. — С. —. — 157 с. — 300 000 ас. — ISBN 5-7880-0367-9
- Хрысьціна Лялько. Сведка веры = Fidei testis : прысвячаецца 65-годдзю святарства Яго Эмінэнцыі Ксяндза Кардынала Казіміра Свёнтка, Арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. — Мінск; Zabki: Pro Christo; Aposolicum, 2004. — 30 с. — ISBN 83-7031-432-5
- Міхась Скобла. Вольная студыя: Кніга гутарак. Хрысьціна Лялько: «Часопіс «Наша вера» яднае хрысьціянаў». — Мінск: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода,, 2009. — С. 194—203. — 554 с. — (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — ISBN 78-0-929849-31-7
- Хрысьціна Лялько. На далонях любові / прадмова — Данута Бічэль; мастачка — Галіна Хінка-Янушкевіч. — Мінск: Канфіда, 2006. — 153 с. — 500 ас. — ISBN 985-6777-02-Х.
- Крыстына Лялько. Ліст у вечнасць. (Святой памяці кардыныла Казімера Свёнтка) // Наша вера : часопіс. — 2011. — № 3 (57). — С. 19—21.
- Хрысьціна Лялько. Я веру ў божую любоў. // Літаратурная Беларусь : Культурна-асьветніцкі праэкт Грамадзкага аб’яднаньня «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і «Новага Часу». — 25 сакавiка 2016. — № 3 (115). — С. (3) 9.
- Хрысціна Лялько. Пакліканы быць міласэрным: благаслаўлёны П'ер Джорджа Фрассаці. — Мінск: Про Хрысто, 2016. — 30 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-7074-49-5
- Хрысціна Лялько. Адвячорак: вершы / мастак В. Гардзіёнак-Кірэева. — Мінск: Про Хрысто, 2016. — 214 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-7074-43-3
- Хрысьціна Лялько. З шуфляды пісьмовага стала. Дарога пад гару. (Не)сучасная проза // Тэрмапілы : Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс. — 2021. — № 25. — С. 9—20.
Пераклады
рэдагаваць- Уладзіслаў Сыракомля. Мінск : беглы агляд сучаснага стану Мінска / пераклад з польскай мовы Хрысьціны Лялько. — Мінск: Голас Радзімы, 1992. — 117 с. — 4730 ас.
- Вітторыё Мэссоры. Пераступіць парог надзеі: Ян Павел ІІ адказвае на пытаньні Вітторыё Мэссоры = Przekroczyc prog nadziei: Jan Pawel II odpowiada na pytania Vittoria Messoriego. Lublin, 1994 / пераклад Хрысьціны Лялько. — Рым, Люблін, Мінск: Сінадальная бібліятэка, 1997. — 159 с.
- Ян Павал II. Дар і таямніца : У пяцідзесятую гадавіну майго святарскага пасьвячэньня / пераклад Хрысьціны Лялько. — Непакалянаў: 1998. — 119 с.
- Ян Павал II. Энцыкліка Fides et ratio святога айца Яна Паўла II да біскупаў каталіцкага Касцёла пра адносіны памiж вераю і розумам / пераклад з польскай Хрысьціна Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2000. — 134 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6628-03-2
- Кс. Эдвард Станек. З клопатам пра сумленьне : Развагі над Дэкалогам / пераклад з польскай Хрысьціна Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2002. — 183 с. — 5000 ас. — ISBN 985-6628-12-1
- Ян Павал II. Устаньце, хадзем = Пераклад выд.: Wstancie, chodzmy! / Jan Pawel II. Krakow : Wydawnictwo sw. Stanislawa BM, 2004 / пераклад з польскай. — Мінск: Про Хрысто, 2008. — 183 с. — 1200 ас. — ISBN 978-985-6825-14-2
- Ксёндз Ян Гурскі. Сустрэча з рэлігіямі = Spotkanie z religiami / ks. Jan Górski. Katowice : Wydawnictwo «Księgarnia św. Jacka», 2007 / пераклад з польскай Хрысьціна Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2009. — 166 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6825-20-3
- Ксёндз Вацлаў Бурыла. Павінен быць хтосьці = Musi być ktoś: вершы / пераклад з польскай Хрыстыны Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2009. — 99 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-6825-26-5
- Ян Твардоўскі. Разам з Табою = Rasem z Tobą: выбраныя вершы / пераклад з польскай Данута Бічэль, Хрысьціна Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2011. — 309 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6825-64-7
- Св. сястра Фаўстына Кавальская ZMBM. Дзённік : Божая Міласэрнасць у маёй душы = Dzienniczek. Miłoserdzie Boże w duszy mojej / Św. Siostra M. Faustyna Kowalska ZMBM. Kraków: Misericordia, 2011 / пераклад з польскай Крыстыны Лялько ; прадмова Т. Кандрусевича. — Мінск: Про Хрысто, 2014. — 1019 с. — 2500 ас. — ISBN 978-985-7074-19-8
- Ян Твардоўскі. Перакажыце гэта далей = Powiedzcie to dalej: выбраныя вершы / укладаньне й пераклад з польскай Х. Лялько; прадмова Аляксандры Іваноўскай. — Мінск: Про Хрысто, 2018. — 127 с. — ISBN 978-985-7074-90-7
- Ян Твардоўскі. Гэтыя тры… : выбар вершаў і думак пра веру, надзею і любоў / пераклад Хрысьціны Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2019. — 171 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-7206-07-0
- Ян Твардоўскі. Да Маці Божай = Do Matki Bożej : вершы / пераклад з польскай і укладаньне Х. Лялько ; аўтар уступнага артыкула Аляксандра Іваноўская. — Мінск: Про Хрысто, 2021. — 191 с. — ISBN 978-985-7206-52-0
- Хрысьціна Лялько: Папрацавалі гады два, і кардынал Казімер Сьвёнтак сказаў — «Экзамен вы здалі» — 20 чэрвень 2015, 09:00 Міхась Скобла. Радыё Свабода. Вольная Студыя..
- Хрысьціна Лялько: Папрацавалі гады два, і кардынал Казімер Сьвёнтак сказаў — «Экзамен вы здалі» — 20 чэрвень 2015, 09:00 Міхась Скобла. Радыё Свабода. Вольная Студыя..
- У «Доме літаратара» Хрысьціна Лялько, Аляксандра Дынько, Міхась Тычына. Аўтар і твор. Хрысьціна Лялько: «Паэзія – гэта дыялёг з богам». — Радыё Свабода 17 чэрвень 2009, 16:16 Валянціна Аксак, Міхась Скобла.
- Чаму на кінафэстывалі «Магніфікат» быў зьняты з паказу фільм Аляксея Шэіна «Хрыстос забаронены»? Гутарка са старшынёй фэстывальнага журы пісьменьніцай Хрысьцінай Лялько. — Міхась Скобла. Радыё Свабода. 19 верасень 2010, 18:46. «Вольная студыя».
- Хрысьціна Лялько: «Хрысьціянскага кіно яшчэ малавата ў Беларусі» . — Міхась Скобла. Радыё Свабода. 23 верасень 2010, 10:37. «Вольная студыя».
- Радыё Свабода 09 студзень 2014, 18:32. «Вольная студыя» пра фэстываль «Магніфікат» — Госьця эфіру – старшыня журы фэстывалю дакумэнтальных фільмаў на хрысьціянскую тэматыку «Магніфікат» галоўная рэдактарка каталіцкага часопіса «Наша вера» Хрысьціна Лялько..
- Хрысьціна Лялько: Фэстываль «Магніфікат» — знак супраціву. — Міхась Скобла. Радыё Свабода. 10 студзень 2014, 15:31. «Вольная студыя».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тром асобам, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё Касцёла ў Беларусі, уручаны папскія медалі. — Анастасія Грышан. Catholic.by.
Літаратура
рэдагаваць- Саламевіч, І.У.. Лялько, Хрысціна Аляксееўна. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 — С. 422.