Эрнст Юнгер
Эрнст Ю́нгер (па-нямецку: Ernst Jünger; 29 сакавіка 1895, Гайдэльбэрг, Нямецкая імпэрыя — 17 лютага 1998, Рыдлінген, Нямеччына) — нямецкі пісьменьнік і філёзаф. Акрамя сваіх палітычных эсэ, раманаў і дзёньнікаў, вядомы дзякуючы дакумэнтальнаму аповеду пра свой досьвед у Першай сусьветнай вайне — «У сталёвых навальніцах».
Эрнст Юнгер | |
Ernst Jünger | |
Партрэт Эрнста Юнгера | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 29 сакавіка 1895 Гайдэльбэрг, Нямецкая імпэрыя |
Памёр | 17 лютага 1998 (102 гады) Рыдлінген, Нямеччына |
Пахаваны | |
Жонка | Лізэлёта Лёрэр |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | вайсковец, энтамоляг, філёзаф, пісьменьнік, аўтар дзёньніку, журналіст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, паэт |
Кірунак | вайна |
Жанр | дзёньнікі, раманы |
Мова | нямецкая[2] |
Значныя творы |
|
Узнагароды | Прэмія Гётэ |
Подпіс | |
http://www.juenger-haus.de/ |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЭрнст Юнгер паходзіў зь сярэдняе клясы. Бацька — інжынэр-хімік, пазьней фармацэўт. У 1901—1913 Эрнст навучаўся ў школе, а ў 1913 сышоў з хаты і ўступіў у Францускі замежны легіён. Аднак з пачаткам I сусьветнай вайны служыў у імпэратарскім нямецкім войску на Заходнім фронце. У 1917 атрымаў Жалезны крыж I клясы[3], а ў 1918 у званьні лейтэнанта — найвышэйшую прускую вайсковую ўзнагароду, Pour le Mérite.
Па вайне Юнгер служыў у войску Ваймарскай рэспублікі да дэмабілізацыі ў 1923. У 1925 ажаніўся з Грэтай фон Яйнсэн. Яны мелі двух дзяцей, Эрнста і Аляксандра (1934—1993).
У 1927 пераехаў у Бэрлін. Вывучаў марскую біялёгію, заалёгію, батаніку, філязофію і стаў вядомым энтамолягам.
Пасьля прыходу да ўлады нацыстаў Эрнст Юнгер адмовіўся і ад прапанаванага месца ў Райхстагу, і ад пасады кіраўніка Нямецкае акадэміі літаратуры[4]. Ён ня стаў сябрам НСДАП, адмовіўся выступаць на гебэльсавым радыё, напісаў у афіцыйную газэту НСДАП «Völkischer Beobachter» ліст з забаронай публікаваць ягоныя творы. Пасьля таго, як з вэтэранскай арганізацыі Гановэрскага палку «Traditionsverein der 73er» былі выключаныя ўсе жыды, Эрнст з братам Фрыдрыхам Георгам таксама пакінулі шэрагі гэтай арганізацыі[5].
У 1933 Юнгер зьехаў з Бэрліну; гестапа зладзіла ў ягонай хаце ператрус.
У II сусьветную вайну Эрнст Юнгер служыў капітанам. Знаходзячы на адміністрацыйнай пасадзе ў Парыжы, пазнаёміўся зь Пікаса і Както. Пасьля спробы забойства Гітлера быў зьняты з пасады, паколькі быў асабіста знаёмы зь некаторымі са змоўшчыкаў.
Па вайне выданьні Юнгера сьпярша былі забароненыя ў Нямеччыне з-за падазрэньняў у супрацоўніцтве з нацыстамі. У 1950-я ягоны аўтарытэт быў адноўлены, у 1965 выйшаў зборнік ягоных твораў у 10 тамох.
У 1960 памерла ягоная жонка Грэта, і ў 1962 Эрнст ажаніўся зь Лізэлётай Лёрэр.
Брат Эрнста Юнгера Фрыдрыха Георга — паэт і эсэіст.
У 1997 року Эрнст Юнгер навярнуўся ў рыма-каталіцтва. Памёр у Рыдлінгене ў 102-гадовым узросьце, апошнім з носьбітаў вайсковага ордэну Pour le Mérite.
Творчасьць
рэдагавацьПершым ягоным творам, выдадзеным у 1920 року, стала кніга «Ў сталёвых навальніцах» (ням. In Stahlgewittern), якая прынесла яму нечаканую славу. Кніга была складзеная на аснове ўласнага досьведу аўтара і ацэненая як усхваленьне вайны. Нягледзячы на ягоную дыстанцыянавасьць ад нацыстаў, кніга «Ў сталёвых навальніцах» карысталася вялікім попытам у Нямеччыне ў 1930-х[6].
У кнізе «Вагонь і кроў» (ням. Feuer und Blut, 1925), як і ў «У сталёвых навальніцах», Юнгер усхвальваў вайну як унутраную падзею. Ён крытыкаваў крохкасьць і нестабільнасьць дэмакратыі ў Ваймарскай рэспубліцы, адзначаючы, што «ненавідзеў дэмакратыю як мор»[7].
У працы «Пра нацыяналізм і жыдоўскае пытаньне» (ням. Über Nationalismus und Judenfrage, выдадзенай у 1930, Юнгер прадставіў жыдоў пагрозай адзінству Нямеччыны і рэкамэндаваў асыміляцыю або эміграцыю ў Палестыну.
У 1948 былі надрукаваныя ягоныя дзёньнікі Другой сусьветнай вайны пад назовам «Рэфлексіі» (ням. Strahlungen).
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- 1916 — Жалезны крыж II і I клясы
- 1917 — прускі ордэн рыцарскага крыжа Гагенцолернаў зь мечамі
- 1918 Знак «За раненьне» ў золаце
- 1918 — вайсковы ордэн Pour le Mérite
- 1939 — плянка да Жалезнага крыжа II клясы
- 1956 — літаратурная прэмія Брэмену; культурная прэмія Госьляру
- 1959 — Ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччына»
- 1960 — ганаровы грамадзянін муніцыпалітэту Вільфлінген
- 1965 — ганаровы грамадзянін Рэбургу; Імэрманава прэмія Дусэльдорфа
- 1970 — залаты мэдаль імя Фрайгера фом Штайна Фундацыі Альфрэда Тэпфэра
- 1973 — літаратурная прэмія Акадэміі Амрысьвілю
- 1974 — Шылераў мэмарыяльны прыз Бадэн-Вюртэмбэргу
- 1977 — «Залаты арол» Ніцы, Вялікі фэдэральны крыж заслугаў з зоркай
- 1979 — мэдаль міру Вэрдэну
- 1980 — Мэдаль «За заслугі» Бадэн-Вюртэмбэргу
- 1981 — залаты мэдаль Таварыства імя Гумбальта
- 1982 — прэмія імя Гётэ (Франкфурт)
- 1983 — ганаровы грамадзянін Манпэлье; прэмія Асацыяцыі італьянска-нямецкага сяброўства
- 1985 — Вялікі крыж заслугаў з зоркай і стужкай
- 1989 — ганаровы доктар Унівэрсытэту Краіны баскаў (Більбао)
- 1993 — вялікі прыз журы Вэнэцыянскага біенале
- 1993 — прэмія Робэрта Шумана (Фундацыя імя Альфрэда Тэпфэра)
- 1995 — ганаровы доктар факультэту мастацтваў Мадрыдзкага ўнівэрсытэту Камплутэнсэ
Памяць
рэдагавацьУ 1985, у гонар 90-годзьдзя пісьменьніка, нямецкая зямля Бадэн-Вюртэмбэрг заснавала прэмію ягонага імя па энтамалёгіі. Яна ўручаецца штотры гады за выбітныя дасягненьні па энтамалёгіі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ Jünger, Ernst, 1895-1998 // CONOR.SI
- ^ Jünger 2004. С. 119.
- ^ Hoffmann 2004 . С. viii.
- ^ Hilary Barr. An Exchange on Ernst Jünger (анг.) // New York Review of Books, 24 чэрвеня 1993 г. Праверана 8 ліпеня 2013 г.
- ^ Hoffmann 2004 . С. x.
- ^ Hoffmann 2004 . С. vii.
Літаратура
рэдагаваць- Jünger, Ernst Storm of Steel (ням.) = In Stahlgewittern. — London: Penguin, 2004. — ISBN 0-86527-310-3
- Hoffmann, Michael Introduction. — London: Penguin, 2004.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭрнст Юнгер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў