Юліюс Эвала
Джуліё Чэзарэ Андрэа Эваля (па-італьянску: Giulio Cesare Andrea Evola; 19 траўня 1898 — 11 чэрвеня 1974), больш вядомы як Юліюс Эвала (Julius Evola) — італьянскі філёзаф, паэт, і пісьменьнік.
Юліюс Эвала | |
Дата нараджэньня | 19 траўня 1898[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 чэрвеня 1974[1][4][5][…] (76 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | паэт, пісьменьнік, маляр, філёзаф, альпініст |
Навуковая сфэра | філязофія, мэтафізыка, палітычная філязофія[d], эзатэрызм і філязофія гісторыі[d] |
Месца працы | |
Сайт | fondazionejuliusevola.com |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў каталіцкай арыстакратычнай сям’і гішпанскага паходжаньня ў Рыме. У даволі раньнім узросьце пачаў займацца альпінізмам. У Першую сусьветную вайну Эвала далучыўся да горнае дывізіі італьянскай арміі, дзе ў хуткім часе стаў афіцэрам.
Пасьля Першай сусьветнай вайны ў Эвалы быў невялікі пэрыяд, калі ён экспэрымэнтаваў з наркотыкамі і кантактаваў з авангардным рухам дадаістаў. Яго першыя кнігі «Arte Astratta, Posizione Teoretica» й «La Parole Obscure Du Paysage Interieure» былі кнігамі менавіта пра мастацтва.
Па ягоных працах немагчыма зразумець, якія інтарэсы былі асноўнымі ў міжваенны пэрыяд. У 1930-я гады зьяўляюцца наступныя кнігі: «Fenomenologia Dell’individuo Assoluta» яго вядомая «La Tradizione Ermetica», «Maschera E Volto Dello Spiritualismo Contemporaneo» й найбольш вядомы твор «Rivolta Contro Il Mondo Moderno».
На пачатку 1930-х у Эвалы пачаўся «ўсходні перыяд» з кнігамі пра ёгу, тантру, дзэн, будызм та іншае ўсходняе пратыкі.
Ледзьве не загінуў падчас авіяналёту саюзьнікаў у 1945 г.
З 1960 г. да канца жыцьця Эвала піша некалькі кніг пра тое, як ён уяўляе ідэальную дзяржаву, пра памылкі, зробленыя гітлераўскім рэжымам, кнігі пра праблему пад назвай «чалавецтва» і шмат іншых культурных, псыхалягічных ды палітычных тэкстаў. Таксама ён перапісваў альбо рэдагаваў выдадзеныя раней кнігі.
Памёр Эвала ў 1974 г. ва ўласнай кватэры.
Неўзабаве пасьля яго сьмерці былі апублікаваны шматлікія артыкулы, і ў выніку аўтар пакінуў нам каля 25 кніг, 300 нарысаў і больш за 1000 артыкулаў для часопісаў на некалькіх мовах.
Філязофія
рэдагавацьСам ён назваў сваю філязофію «магічным ідэалізмам». Многія тэорыі і творы Эвалы былі засяроджаны на ягонай варожасьці да хрысьціянства і сканцэнтраваныя на ягоным індывідуальным містыцызьме, акультызьме й эзатэрычных рэлігійных дасьледаваньнях. Гэты аспэкт ягонай працы паўплываў на шматлікіх акультыстаў і эзатэрыкаў. Эвала таксама апраўдваў мужчынскае панаваньне над жанчынамі як частку чыста патрыярхальнага грамадзтва, сьветапогляд, які вынікае зь ягоных традыцыяналісцкіх поглядаў на гендар.
Па словах дасьледчыка Франка Фэрарэсі, «думка Эвалы можа лічыцца адной з самых радыкальных і пасьлядоўных антыэгалітарыяльных, антылібэральных, антыдэмакратычных і антынародных сыстэм XX стагодзьдзя». Гэта адзінае (хаця і не абавязкова арыгінальнае) спалучэньне некалькіх школ й традыцый, уключаючы нямецкі ідэалізм, усходнія дактрыны, традыцыяналізм і ўсеабдымны сьветапогляд міжваеннага кансэрватыўнага рэвалюцыйнага руху, зь якім Эвала меў глыбокія асабістыя сувязі. Падчас судовага працэсу ў 1951 г. Эвала адмаўляў называць сябе фашыстам і замест гэтага называў сябе «супэрфашыстам».
Эвала быў галоўным ідэолягам нэафашыстаў Італіі пасьля Другой сусьветнай вайны. Ягоная ідэалёгія і цяпер працягвае ўплываць на сучасныя традыцыяналісцкія й нэафашыстоўскія рухі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Julius Evola (нід.)
- ^ Giulio or Julius Evola // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Delarge J. Julius, ( baron Giulio Evola, dit ) EVOLA // Лё Дэлярж (фр.) — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- ^ Julius Evola // Vegetti Catalog of Fantastic Literature (італ.)
- ^ BeWeB