Атолава
Ато́лава — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Загор’е. Належыць да групы Ўшацкіх азёр.
Возера
Атолава
Атолава | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянкі. Плошча Атолава складае 8,2 км². Найбольшая глыбіня возера — 16,4 м. Даўжыня возера — 9,4 км, найбольшая шырыня — 2,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 38,8 км. Аб’ём вады ў возеры складае 27,9 млн м³, плошча вадазбору возера — 318 км².
Катлавіна возера мае некалькі плёсаў. Схілы пераважна высокія, месцамі тэрасаваныя. На паўднёвым усходзе схілы нізкія, забалочаныя. Берагі возера высокія. У паўночнай і паўночна-заходняй частцы берагі зьліваюцца з схіламі. Таксама на поўначы і паўночным захадзе разьмяшчаецца озавая града, вышыня якой складае 30—35 м.
Дно вадаёма мае ўпадзіны і мелі. Уздоўж берагоў дно пяшчанае, у паўночна-заходнім плёсе — камяністае і пяшчана-галечнікавае, на глыбінях — сапрапэлістае.
Атолава мае 7 выспаў, агульная плошча якіх складае 0,3 км².
У паўночна-заходнім і паўднёвым плёсах расьліннасьць утварае паласу шырынёй да 200 м.
Возера злучанае пратокамі з азёрамі Ліпна і Чорная Ўрода. Праз возера працякае рака Дзіва.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 46
- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.