Чарсьцьвяцкае возера

Чарсьцьвяцкае возера (Чарсьвяты) — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Слабада. Належыць да групы Ўшацкіх азёр.

Возера
Чарсьцьвяцкае возера
Панарама Чарсьцьвяцкага возера
Панарама Чарсьцьвяцкага возера
Возера Чарсьцьвяцкае возера
Краіна Беларусь
Плошча 9,35 км²
Плошча вадазбору 152 км²
Максымальная глыбіня 4,3 м
Найбольшая даўжыня 6,9 км
Найбольшая шырыня 2,5 км
Даўжыня берагавой лініі 19,2 км
Вышыня над узроўнем мора 124 м[1]
Аб’ём вады 20,7 млн м³
Каардынаты 55°11′51″ пн. ш. 28°51′58″ у. д. / 55.1975° пн. ш. 28.86611° у. д. / 55.1975; 28.86611Каардынаты: 55°11′51″ пн. ш. 28°51′58″ у. д. / 55.1975° пн. ш. 28.86611° у. д. / 55.1975; 28.86611
Чарсьцьвяцкае возера на мапе Беларусі
Чарсьцьвяцкае возера
Чарсьцьвяцкае возера
Чарсьцьвяцкае возера
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дзівы. Плошча Чарсьцьвяцкага возера складае 9,35 км². Найбольшая глыбіня возера — 4,3 м. Даўжыня возера — 6,9 км, найбольшая шырыня — 2,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 19,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 20,7 млн м³, плошча вадазбору возера — 152 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—10 м, на поўдні і захадзе вышыня схілаў сягае да 10—18 м. Берагі возера нізкія, паступова пераходзяць у вузкую забалочаную пойму.

Дно вадаёма да глыбіні 0,5—1 м пяшчанае, на большых глыбінях высланае сапрапэлем.

Возера мае 8 выспаў, агульная плошча якіх складае 0,8 км².

Шырыня паласы надводнай расьліннасьці складае ад 20 да 200 м.

У Чарсьцьвяцкае возера ўпадае рака Выдрыца і 3 ручаіны. Таксама выцякае ручай у Павульскае возера.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Чарсьцьвяцкае возерасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.