Крывое возера (Ушацкі раён)
Возера
Крывое возера
Крывое возера | ||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Крывое возера — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Дубраўка. Належыць да групы Ўшацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча возера Крывое складае 4,5 км². Найбольшая глыбіня возера — 31,5 м. Даўжыня возера — 6 км, найбольшая шырыня — 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 21 км. Аб’ём вады ў возеры складае 43 млн м³, плошча вадазбору возера — 65,4 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, пераважна парослыя ялова-хваёвым лесам і хмызьняком. На паўночным захадзе і паўднёвым усходзе вышыня схілаў сягае да 50 м. На мысах схілы прадстаўленыя озавымі градамі. Берагі на пэўнах участках зьліваюцца з схіламі, знаходзяцца пад хмызьняком. На поўначы і поўдні берагі нізкія, часта забалочаныя.
Дно вадаёма да глыбіні 10—20 м высланае сапрапэлем, на большых глыбінях — глеем.
Возера мае выспу, плошча якой складае 0,2 га (0,002 км²).
Крывое вызера вызначаецца высокай празрастасьцю вады. Зарастае ня вельмі моцна. Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расьліннасьці складае 5—10 м.
У возера расьце палушнік азёрны, які занесены ў Чырвоную кнігу.
Крывое возера злучанае ручаямі з азёрамі Сосенка, Усая, Жэнна, Паўазер’е. З возера выцякае ручаіна ў раку Дзіва.
У 1979 годзе возера і прылеглая тэрыторыя былі абвешчаныя азёрным заказьнікам «Крывое».
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1