Эталён
Эталё́н (па-француску: etalon) — сродак вымярэньняў (або комплекс сродкаў вымярэньняў), які забясьпечвае прайграваньне і (або) захоўваньне адзінкі, а гэтак жа перадачу яе памеру ніжэйстаячым па паверкавай схеме сродкам вымярэньняў і зацьверджанае ў якасьці эталёну ва ўсталяваным парадку.
Азначэньне паняцьця
рэдагаваць- Дакладная мера або дакладны вымяральны прыбор, які служыць для прайграваньня, захоўваньня і перадачы адзінкі вымярэньня якой-небудзь велічыні.
- Вымяральны прыбор большай дакладнасьці, прызначаны для праверкі іншых вымяральных прыбораў.
- Мерка, узор для перайманьня, параўнаньня.
Найболей вядомыя эталёны
рэдагавацьЭталёны даўжыні і масы, якія захоўваюцца ў Міжнародным бюро мер і ваг у Сэўры. Першы зь іх — «архіўны мэтар» — на сёньня мае толькі гістарычную цікавасьць. Другі — эталён кіляграма — захоўвае функцыю міжнароднага эталёну масы.
Кароткая гісторыя мэтралёгіі
рэдагавацьПрымаўка «ўсякі купец на свой аршын мерае»[1] была дакладная літаральна да пачатку 19 стагодзьдзя, калі зьявіўся дзяржаўны эталён даўжыні. У царскай Расеі сур’ёзна зацікавіліся эталёнамі толькі ў канцы 19 стагодзьдзя. Была створаная Галоўная палата мер і ваг і замоўленыя ў Ангельшчыне дзяржаўныя эталёны даўжыні і масы, узгодненыя зь міжнароднымі.
Па меры разьвіцьця навукі і тэхнікі зьявілася патрэба ў вялікай колькасьці іншых эталёнаў. Напрыклад, эталён частаты, часу, тэмпэратуры, напругі і г. д. Прагрэс ня толькі ўводзіў новыя эталёны, але і падвышаў дакладнасьць старых. Даўжыня аднаго мэтра ў сапраўдны момант усталяваная роўнай шляху, якое праходзіць сьвятло ў вакуўме за (1 / 299 792 458) сэкунды.