Турасы
Возера
Турасы
Турасы |
Турасы (Тураса) — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 24 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Калкі. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Сарачанка. Плошча Турасаў складае 0,74 км². Найбольшая глыбіня возера — 15,3 м. Даўжыня возера — 1,74 км, найбольшая шырыня — 0,74 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,14 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,67 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,94 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 15 м, на захадзе і поўначы возера разьпяшчаецца озавая града і таму схілы там сягаюць вышыні 20—32 м. На поўдні і ўсходзе схілы разараныя. Добра выражаная тэраса, якая мае вышыню 0,8—1,2 м.
Берагі возера нізкія, на захадзе і ўсходзе месцамі зьліваюцца з схіламі, пяшчаныя.
Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пяшчанае, на глыбінях — глеістая і сапрапэлістая.
Возера зарастае слаба. Надводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 1,9 м.
Праз Турасы цячэ рака Дзіва, якая злучае яго з возерам Атолава.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.