Паўазер’е
Возера
Паўазер’е
Паўазер’е | ||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Паўазер’е — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласьці на мяжы зь Бешанковіцкім раёнам. Знаходзіцца за 28 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Паўазер’е. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Паўазер’я складае 8 км². Найбольшая глыбіня возера — 17 м. Даўжыня возера — 4,8 км, найбольшая шырыня — 1,9 км. Даўжыня берагавой лініі — 17,9 км. Аб’ём вады ў возеры складае 38,8 млн м³, плошча вадазбору возера — 30,9 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—8 м, часткова разараныя. Па поўначы і паўночным захадзе вышыня схілаў сягае 20—25 м, схілы парослыя лесам.
Берагі возера нізкія, пяшчаныя, знаходзяцца пад хмызьняком. На пэўных участках берагі зьліваюцца з схіламі.
Дно вадаёма высланае спапрапэлем, на найбольшых глыбінях дно глеістае. Мелкаводзьдзе возера да глыбіні 1 м пячанае, да глыбіні 2 м дно высланае пяшчанымі адкладаньнямі. На поўначы распаўсюджанасьць пяшчаных адкладаньняў пашыраная да глыбіні 3 м.
Возера мае 2 невялікія выспы.
Прыбярэжная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 3—4 м.
У Паўазер’е ўпадаюць ручаі з азёраў Любжанскае, Калесіна і яшчэ аднаго возера бяз назвы. Выцякае ручай у возера Крывое. Таксама Паўазер’е злучанае канавай з возерам Мугірына.