Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Павульле (неадназначнасьць), Цётча (неадназначнасьць).
Возера
Павульскае возера
Краіна Беларусь
Плошча 8,45 км²
Плошча вадазбору 652 км²
Максымальная глыбіня 5,5 м
Сярэдняя глыбіня 3,1 м
Найбольшая даўжыня 6,4 км
Найбольшая шырыня 1,5 км
Даўжыня берагавой лініі 25 км
Аб’ём вады 26,75 млн м³
Каардынаты 55°14′42.62″ пн. ш. 28°54′19.34″ у. д. / 55.2451722° пн. ш. 28.9053722° у. д. / 55.2451722; 28.9053722Каардынаты: 55°14′42.62″ пн. ш. 28°54′19.34″ у. д. / 55.2451722° пн. ш. 28.9053722° у. д. / 55.2451722; 28.9053722
Павульскае возера на мапе Беларусі
Павульскае возера
Павульскае возера
Павульскае возера

Павульскае, Павульле, Цётча — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Тураўлянкі. Знаходзіцца ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці, за 18 км на паўночны ўсход ад Ушачаў. Належыць да групы Ўшацкіх азёраў. Плошча паверхні возера 8,45 км². Даўжыня 6,4 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5,5 м, сярэдняя складе 3,1 м. Аб’ём вады 26,75 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 25 км[1].

На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Павульле.

Апісаньне

рэдагаваць

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 6—8 м, на поўначы і захадзе вышыня схілаў сягае да 20 м, разараныя. Берагі нізкія, знаходзяцца пад хмызьняком. На пэўных дзялянках берагі забалочаныя. Возера мае выспу, плошча якой складае 6 га (0,06 км²).

Праз возера цячэ рака Тураўлянка, якая злучае яго з азёрамі Бярозаўскім і Яновам. У возера ўпадаюць 5 ручаёў, у тым ліку ручаі з азёраў Чарсьцьвяцкага і Вяркудзкага.

Флёра і фаўна

рэдагаваць

Расьліннасьць у возеры пашыраецца да глыбіні 3 м. Растуць чарот, разак, трысьнёг, рдзесты.

У возеры водзяцца шчупак, судак, лешч, язь, плотка, лінь, краснапёрка[2].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.