Уласы (Берасьцейская вобласьць)

Ула́сы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Шчары. Уваходзяць у склад Крашынскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 16 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Крашын (лінія Баранавічы — Менск).

Уласы
лац. Ułasy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Крашынскі
Насельніцтва: 88 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°14′10.3″ пн. ш. 26°7′17.0″ у. д. / 53.236194° пн. ш. 26.121389° у. д. / 53.236194; 26.121389Каардынаты: 53°14′10.3″ пн. ш. 26°7′17.0″ у. д. / 53.236194° пн. ш. 26.121389° у. д. / 53.236194; 26.121389
Уласы на мапе Беларусі ±
Уласы
Уласы
Уласы
Уласы
Уласы
Уласы

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле перапісу 1897 году, Уласы ўваходзілі ў склад Сталовіцкай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні, тут было 94 двары, хлебазапасны магазын і цагельны завод. На 1909 год — 51 двор.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Уласы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ўласы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміны Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва, у гэты час тут было 27 дамоў.

У 1939 годзе Ўласы ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году Ўласы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй, на франтах вайны загінулі 4 вяскоўцы. На 1998 год — 46 двароў, на 2005 год — 39 гаспадарак.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1879 год — 266 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 301 чал.; 1921 год — 158 чал.; 1939 год — 246 чал.; 1959 год — 183 чал., 1970 год — 149 чал.; 1998 год — 106 чал.; 1999 год — 105 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 88 чал.; 2005 год — 101 чал.,
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 67.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.