«Багорыя» (па-польску: Bogoria, Bogorya, Bogoryja, Boguryja) — шляхецкі герб у Рэчы Паспалітай. Герб вядомы ў Польшчы з 1326 году, запісаны ў 1408 годзе, у ВКЛ пасьля Гарадзельскай уніі 1413 году.

Герб «Багорыя»

Апісаньне

рэдагаваць
  • У чырвоным полі 2 срэбраныя наканечнікі стрэл вастрыямі ўверх і ўніз. Клейнод — над прылбіцай з каронай паўлін са зламанай сярэбранай стралой вастрыём уверх.
  • У зялёным полі наканечнікі стрэлаў злучаныя паміж сабою, Клейнод — тры страўсавыя пёры.

Альшэўскія, Ахоўскія, Багамольцы, Багдановічы, Багорыі, Бальчэўскія, Басяцкія, Брашкоўскія, Бручкоўскія, Бучкоўскія, Валовічы, Валшовічы, Вісігеры, Вісыгеры, Выстынгі, Гарбачэўскія, Гвяздоўскія, Гасьцерадоўскія, Гурскія, Дворакі, Забацкія, Закрэўскія, Зубацкія, Кажанецкія, Каляноўскія, Кампкі, Кваскоўскія, Кужанецкія (Куранецкія), Кужанеўскія, Лаўмянскія, Макраноскія, Макраноўскія, Макрэвічы, Мацяёвічы, Падленскія, Падлескія, Падлеўскія, Пакасінскія, Пахоўскія, Парэнбскія, Плоскія, Ракозы, Ракузы, Ракусы, Растраповічы, Скальніцкія, Скатніцкія, Сташкоўскія, Сушчэўскія, Сьвяткевічы, Сьвянткевічы, Тарноўскія, Траяновічы, Туры, Хэхэльскія, Хэхлоўскія, Цянькевічы, Цорскія.

На манэтах

рэдагаваць

Гербам карыстаўся падскарбі земскі ВКЛ Геранім Валовіч (1605—1618), у гэты час ён зьмяшчаўся на манэтах ВКЛ — шэлегі (1614—1618), грошы (1607—1615), 5 дукатаў (1618).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Багорыя (герб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў