Андрэй Мікалаевіч Янушкевіч (нар.29 красавіка 1976,Вялікая Бераставіца) — беларускі гісторык, выдавец. Кандыдат гістарычных навук (2002).

Андрэй Янушкевіч
Дата нараджэньня 29 красавіка 1976(1976-04-29) (48 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, выдавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Узнагароды
Гонар і Годнасьць

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1993 годзе скончыў Абухаўскую сярэднюю школу ў Гарадзенскі раён. У 1998 годзе скончыў факультэт гісторыі і сацыялёгіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Я. Купалы. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Першая Інфлянцкая вайна (1558 — 1570 гг.) і яе ўплыў на разьвіцьцё сацыяльна-палітычных працэсаў у Вялікім Княстве Літоўскім». З 2001 да 2003 гад працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Аддзелу гісторыі Беларусі XIII — XVIII стст. Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.

У 2007 годзе выйшла яго манаграфія «Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558 — 1570 гг.». Працаваў дацэнтам катэдры філязофіі і паліталёгіі БІП — Інстытута правазнаўства.

У 2014 годзе заснаваў выдавецтва «Янушкевіч» і заняўся кнігавыданьнем.

Навуковыя інтарэсы

рэдагаваць

У сфэры навуковых інтарэсаў — ваенная і сацыяльна-палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVI ст.

  • Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558 — 1570 гг.: манаграфія / А. М. Янушкевіч. — Мн.: Медисонт, 2007. — 353 с. — ISBN 978-985-6530-49-7.
  • Ливонская война. Вильно против Москвы, 1558 — 1570 / А. Н. Янушкевич. — М.: Квадрига — Русская панорама, 2013. — 381, [2] с. — (Забытые войны России). — ISBN 978-5-91791-110-6 (в пер.). — ISBN 978-5-93165-332-7.
  • Ливонская война. Вильно против Москвы, 1558 — 1570 / А. Н. Янушкевич. — М.: Квадрига, 2015. — 381, [2] с. — (Забытые войны России). — ISBN 978-5-91791-177-9.
  • Ливонская война 1558 — 1570 гг. и Великое княжество Литовское / Андрей Янушкевич. — Мн.: Медисонт, 2013. — 361 с. — ISBN 978-985-7085-04-0.
  • Ула: Гістарычны нарыс / Андрэй Янушкевіч; [прадмова У. Арлова]. — Мн.: А. М. Вараксін, 2015. — 55 с. — (Сэерыя «Славутыя бітвы»). — ISBN 978-985-7128-29-7.

Артыкулы

рэдагаваць
  • Да праблемы нефармальных кантактаў магнатаў Вялікага княства Літоўскага ў дыпляматычных зносінах з Маскоўскай дзяржавай у другой палове XVI ст. / Андрэй Янушкевіч // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеяніне (XV — XVIII стст.): зборнік навуковых прац / [пад рэд. А. М. Янушкевіча]. — Мн.: Медысонт, 2014. — 441 с. — С. 181 — 196. — ISBN 978-985-7085-26-2.
  • Пачатак пералому: Віленскі вальны сойм 1563 г. на фоне Інфлянцкай вайны і ўнутраных рэформаў у Вялікім княстве Літоўскім / Андрэй Янушкевіч // Парлямэнцкія структуры ўлады ў сыстэме дзяржаўнага кіраваньня Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV — XVIII стагоддзях = The parliamentary structures of authority in the state administration system of the Grand Duchy of Lithuania and Polish-Lithuanian Commonwelth in the fifteenth — eighteenth centuries: матэрыялы міжнароднай навуковай канфэрэнцыі (Менск ― Наваградак, 23 — 24 лістапада 2007 г.). — Мн.: БІП-С Плюс, 2008. — 356, [16] с. — С. . — ISBN 978-985-6836-81-0

Літаратура

рэдагаваць
  • Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929 — 2008: биобиблиографический справочник / [Г. В. Корзенко и др.]; НАН Беларуси, Ин-т истории; ред. совет: А. А. Коваленя (председатель) и др.]. — Мн.: Белорусская наука, 2008. — 421, [2] с. — С. 365. — ISBN 978-985-08-0855-4.