Удзельнік:Kazimier Lachnovič/Абгрунтаваньне ўжываньня слова рок (чарнавік)
Як сьведчыць сучасны Этымалягічны слоўнік беларускай мовы НАН РБ беларускае, раней старабеларускае слова «рок»=«год» паходзіць ад праславянскага *rokъ.
У 1860-я—1930-я ў беларускай мове адзначаецца сталае ўжываньне гэтага слова ў значэньні «году», як у мастацкай літаратуры (Ф. Багушэвіч [1], К. Лейка [2], А. Сержпутоўскі [3], А. Ельскі [4], М. Багдановіч [5], З. Бядуля [6], Ф. Грышкевіч [7]), так і ў справаводзтве (БСГ [8], «Сацыялістычная Партыя Белай Русі» [9], БНР — звыш трох дзясяткаў разнастайных дакумэнтаў, у т.л. 1-я [10], 2-я [11] ды 3-я [12] Ўстаўныя граматы, перапіска А. Смоліча, М. Краўцова, Я. Варонкі) ды публіцыстычнай літаратуры (К. Каліноўскі [13] і паўстанцы [14], Наша Ніва [15] [16] [17], «Круг беларускае прасьветы» [18]), Язэп Лёсік [19].
Слова «рок» як беларускае («заходняе») ды ўкраінскае («паўднёвае») прысутнічае ў Тлумачальным слоўніку У. Даля [20], разам з вытворнымі яго таксама фіксуе «Слоўнік беларускай мовы» І. Насовіча (1870).
Слова «рок» прысутнічае ў граматыцы Б. Тарашкевіча [21] (1929), граматыцы Я. Лёсіка [22], слоўніку братоў Гарэцкіх (1920) і разам з вытворнымі прынамсі ў 4-х слоўніках Інбелкульту=Беларускай акадэміі навук (1924, 1925 [23], 1926, 1928).
Апроч таго, існуе шматлікі этнаграфічны матэрыял, зафіксаваны Я. Чачотам [24], М. Федароўскім, Я. Карскім [25] і інш. Адну з тагачасных прымавак са словам «рок» дае нават сучасны «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» [26] (1991), іншы фразэалягізм («на Новы рок прыбудзе дня на зайчын скок») зьмешчаны ў Гаворым па-беларуску. Вучэбны дапаможнік па беларускай мове для замежных навучэнцаў / Пад рэдакцыяй Л. І. Сямешкі. Мінск: БДУ, 1999 [27]. Ад кораня рок=год тлумачаць назву беларускага народнага сьвята «Сарокі» [28].
Пасьля правапіснай рэформы-1933 словы рок поўнасьцю выкідаецца з савецкіх слоўнікаў беларускае мовы (нават як паэт., кніжн. або дыял.). Паводле І. Ласкова [29] гэтае слова ўжывалася ў беларускай эміграцыі.
У наш час слова «рок» выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры (А. Пашкевіч [30], Л. Дайнека [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39], С. Яновіч [40], Р. Барадулін [41], А. Хадановіч [42], А. Кавалюк [43], С. Балахонаў [44], М. Шчур [45]) і ў публіцыстычных выданьнях («Праўнік» [46], [47], [48], [49], [50], [51], [52], [53], [54] «Літва» [55], Наша Ніва [56], Наша Вера [57])
Такім чынам, асабіста я ня бачу ніякіх аб'ектыўных прычынаў для забароны ўжываньня гэтага слова ўва ўнёску ўдзельнікаў дадзенага праекту, у т.л. ня толькі маім, але прыкладам і ўдзельніка Vseslav.
Адказ на абгрунтаваньне апанэнта
рэдагавацьКалі хто па нейкіх прычынах ня хоча чытаць ўвесь допіс, дастаткова азнаёміцца з п. 3
Цешыць, што частка маіх аргумэнтаў была пачутая і апанэнт перастаў сьцьвярджаць, што «рок — гэта польскае слова» + «у тарашкевіцы такога слова няма» [58] [59], што «слова рок, увогуле, няма ў сучасных слоўніках» [60], што гэтае слова «заўсёды ўжывалася выключна ў адзінкавых выпадках у мастацкай літаратуры» [61] і г.д.
Прыводжу гэтыя дыфы выключна для таго, каб прадэманстраваць непасьлядоўнасьць пазыцыі апанэнта, яе нелягічнасьць ды эмацыйнасьць, вынікам чаго было вельмі "прыгожае" аднабаковае спыненьне дыскусіі [62] [63]. Увогуле, хамскі ды хлусьлівы стыль удзельнікам Bacian, на маю думку, заслугоўвае асаблівай ўвагі. Каб ня быць галаслоўным наконт хлусьні, папрашу апанэнта прывесьці дыф, які б пацьвердіў гэтае выказваньне (неабходнае вылучана) «сьцвярджаючы, што слова "рок" ў мінулым і нават зараз (!) стала ўжываецца ў беларускай мове і з'яўляецца агульнаўжываным». Калі "эпітэты" кшталту "хамло", "неадэкват" ды абвінавачваньні ў "параноі" я яшчэ неяк перажыву =) (і не з такімі людзьмі даводзілася гутарыць), то наглая хлусьня / перакручваньне маіх словаў / — гэта здаецца ўжо занадта.
Цяпер да галоўнага — пазасталых ды новых "аргумэнтаў":
- «гэта альбо тэксты часоў, калі ўласна тарашкевіца яшчэ не існавала» — мяркую, усім адэкватным удзельнікам зразумела, што «тарашкевіца» — гэта ўсяго толькі граматычны звод, а ня нейкая моўная (лексычная) норма. Хаця, вядома, што апанэнту варта неяк выкруціцца, каб адкінуць дзясяткі тэкстаў з архіву БНР, між іншым зусім не «мастацкіх твораў гістарычнай ці этнаграфічнай накіраванасьці».
- «таму наяўнасьць слова ў слоўніку 1925-га году наўрад ці можна лічыць абгрунтаваньнем ягонага сучаснага ўжываньня» — здаецца, я ўжо неаднаразова скіроўваў апанэнта да неабходнасьці вывядзеньня «безнадзейна састарэлых слоўнікаў» зь ліку аўтарытэтных лексычных крыніцаў на ўзроўні суполкі [64]. Паказальна, што гэтыя мае спробы засталіся па-за ўвагай.
- Што да Этымалягічнага слоўніка, то «гродз.» пасьля «;» у «Нас., Мал., Бес., Сцяшк., Сцяц., Нар. Гом., Байк. і Некр., Скарбы, Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.» усяго толькі характарызуе меркаваньне аўтараў выданьня «З нар. сл.» (прытым, мяркуючы па пазыцыі ў сьпісе, ня надта аўтарытэтнае ды ня поўнае). Каб у гэтым пераканацца — дастаткова паглядзець іншыя слоўнікавыя артыкулы: да прыкладу, Рабіна — рабіна (ТСБМ; воран., глыб., шальч, вілен., швянч., Сл. ПЗБ, ТС, Нар. Гом., ЛА, 1, карта №215; Бяльк.) або Раіць — радзіць (ТСБМ; даўг., паст., Сл. ПЗБ, Бяльк.) і адваротны выпадак Рзненце — рэзкі боль у жываце (воран., шальч., Сл. ПЗБ). Т.б. у выпадку «року» ўсе астатнія крыніцы — Нас., Мал., Бес., Сцяшк., Сцяц., Нар. Гом., Байк. і Некр., Скарбы, Сл. ПЗБ — ня вызначалі гэтае слова як нейкі дыялектызм.
Такім чынам віншую апанэнта з поўным фіяска.
Дзякуй за ўвагу. --Казімер Ляхновіч 17:07, 23 студзеня 2010 (UTC)