Кандрат Лейка

беларускі пісьменьнік, празаік, драматург і пэдагог

Кандра́т То́даравіч Ле́йка (5 верасьня 1860, вёска Збочна каля Слоніма — 6 верасьня 1921, места Здалбунаў, цяпер Ровенская вобласьць, Украіна) — беларускі пісьменьнік, празаік, драматург і пэдагог. Пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры.

Кандрат Лейка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 верасьня 1860(1860-09-17)
Памёр 16 верасьня 1921(1921-09-16) (60 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, пісьменьнік
Кірунак дзіцячая літаратура
Мова беларуская мова

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Азярніцкую вучэльню (1876), Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю (1879). Па накіраваньні працаваў настаўнікам у мястэчку Косава. У сувязі з абвастрэньнем хваробы (рэўматызм) паводле парады лекараў у 1884 року пераехаў на Харкаўшчыну. У 1896 року пасьля здачы экзамэнаў на званьне настаўніка павятовай вучэльні і сканчэньня адмысловых курсаў у Пецярбургу прызначаны інспэктарам Харкаўскай вучэльні сьляпых дзяцей. На гэтай пасадзе зарэкамэндаваў сябе як дасьведчаны пэдагог і выдатны адмысловец. У 1908 року паводле стану здароўя пакінуў службу ў Харкаве. Некаторы час працаваў выкладнікам расейскай мовы ў Елізаветградзкай камэрцыйнай вучэльні і прыватнай жаночай гімназіі. 3 1911 року загаднік вучэбнага аддзелу ў Валкаўскім павятовым земстве Харкаўскай губэрні. У пачатку 1918 року К. Лейка быў паралізаваны, што прымусіла пакінуць службу і пераехаць на Валынь у мястэчка Здалбунаў да брата Івана, дзе ён і памёр.

Пісаў на беларускай мове. Захаваліся ягоныя вершы, датаваныя 1883 рокам («Сарока», «Песьня ластаўкі», «Бусел»). Творы Кандрата Лейкі публікаваліся ў «Нашай Ніве», «Нашай думцы», «Беларускім Календары» у 1912—1920 рокі. У 1912 року выдаў у Вільні «Снатворны мак» — першую п’есу для беларускага лялечнага тэатра.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць