Убель

вёска ў Чэрвеньскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

У́бель[1] — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Кліноцкага сельсавету.

Убель
трансьліт. Ubiel
Сядзіба Манюшкаў. Малюнак Напалеона Орды
Сядзіба Манюшкаў. Малюнак Напалеона Орды
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Ігуменскі
Сельсавет: Кліноцкі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1714
Паштовы індэкс: 223227
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′0″ пн. ш. 28°5′0″ у. д. / 53.73333° пн. ш. 28.08333° у. д. / 53.73333; 28.08333Каардынаты: 53°44′0″ пн. ш. 28°5′0″ у. д. / 53.73333° пн. ш. 28.08333° у. д. / 53.73333; 28.08333
Убель на мапе Беларусі ±
Убель
Убель
Убель
Убель
Убель
Убель
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Убель — месца нараджэньня беларускага і польскага кампазытара Станіслава Манюшкі. У суседнім мястэчку Сьмілавічах дзейнічае ягоны музэй.

Геаграфія

рэдагаваць

Убель разьмешчаная за 46 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Менску, пры аўтамабільнай трасе М4 Менск — Магілёў, на беразе ракі Волмы. У ваколіцах вёскі рака ўтварае невялікае вадасховішча, што выконвае ролю падпорнай сажалкі ў сыстэме разьмешчанай ніжэй рыбгаспадаркі «Волма». Да вёскі прымыкаее лес.

Мінуўшчына

рэдагаваць

З канца XVIII стагодзьдзя ўвесь ключ Сьмілаўшчына стаў уласнасьцю вайсковага судзьдзі Вялікага Княства Літоўскага Станіслава Манюшкі і Эвы з Вайніловічаў, якія зафундавалі тут капліцу. Іхні сын Чэслаў з Альжбэтай Маджарскай сталі бацькамі сына Станіслава, будучага кампазытара. Родавая сядзіба знаходзілася на супрацьлеглым адносна цяперашняга месцазнаходжаньня вёскі беразе ракі Волмы.

Па Манюшках Убельлю валодалі Дзікоўскія, а пазьней Азямблоўскія. Па кастрычніцкім перавароце 1917 року на месцы фальварку была створаная рыбная гаспадарка.

У красавіку 1944 року (паводле іншых зьвестак, у кастрычніку 1943) вёска Убель амаль напоўніцу была зьнішчаная немцамі. Па згадках сьведкаў, зьнішчэньне было акцыяй адпомсты. Сьпярша было праведзенае бамбаваньне з паветра, а ад расстрэлу жыхароў выратавала атака партызанскага аддзелу, што дзейнічаў у раёне. З 40 хатаў былі разбураныя 38.

У 1966 року на месцы колішняй сядзібы быў пастаўлены памятны знак з надпісамі па-маскальску ды польску і нотным запісам арыі з опэры Манюшкі «Галька».

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Вядомыя асобы

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць